X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Волін – найбольшая польская выспа ў Балтыйскім моры(ФОТА)

10.07.2020 15:11
Выспа Волін - гэта перш за ўсё цэнтр сярэднявечнай гiсторыі.
Аўдыё
  • Выспа Волін - гэта перш за ўсё цэнтр сярэднявечнай гiсторыі.
 .
Балтыйскае мора.Photo: JerzyGorecki /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння я запрашаю пазнаёміцца з рэгіёнам Заходняя Памеранія, інакш Заходняе Памор’е, а канкрэтна з Выспай Волін. Волін - гэта найбуйнейшы польскі востраў у Балтыйскім моры, плошча якога налічвае 265 квадратных кілaметраў.

Волін аддзелены ад мацерыковай часткі Памор’я Шчэцінскім залівам (Zalew Szczeciński) і пралівам Дзіўна(Dziwna), а ад другой мясцовай выспы Узедам(Uznam) - пралівам ракі Свіны (Świna). На выспе знаходзіцца аднайменны горад Волін.

Выспа Волін. By Aotearoa - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index. php?curid=878949 Выспа Волін. By Aotearoa - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index. php?curid=878949

Прыродныя ўмовы выспы разнастайныя: тут мы сустрэнем балоты, нізіны, лясы, а таксама марэнныя ўзгоркі з найвышэйшай гарой Гжывач (Grzywacz) – 116 метраў над узроўнем мора і самае высокае ў Польшчы скальнае ўзбярэжжа, якое ўздымаецца на вышыню каля 80 метраў і цягнецца на даўжыні 15 кілaметраў.

Жыхары выспы Волін у асноўным займаюцца турызмaм, рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай.

Выспа Волін - гэта не толькі незвычайная прырода, шырокія пляжы, цудоўныя заходы сонца, вядомыя курортныя гарадкі, развіты агратурызм, разнастайныя водныя атракцыёны. Гэта таксама надзвычай багатая культура.

Вельмі доўгай і цікавай з’яўляецца гісторыя Воліна, якая пачалaся ў раннім сярэднявеччы, калі тут узнікла паселішча над пралівам Дзіўна. З-за размяшчэння на гандлёвых шляхах яно вельмі хутка развівалася - тут быў створаны порт, да якога заходзілі гандлёвыя судны з розных куткоў свету.

Падчас археaлагічных даследаванняў на выспе былі выяўленыя знаходкі, якія паходзяць нават з далёкіх куткоў зямнога шара.

У сярэднявеччы Волін стаў цэнтрам пакланення Святавіту -  язычніцкаму бaжаству ў заходне-славянскай міфалогіі, які ўшаноўваўся таксама як бог вайны і дастатку.  Паводле некаторых навукоўцаў, знаходкі могуць сведчыць таксама пра тое, што Волін быў сядзібай вікінгаў.

Лодкі вікінгаў. By Piotr - http://www.nordligesverdahird.pl//galeria/WYPRAWA2007/index.html, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2596303 Лодкі вікінгаў. By Piotr - http://www.nordligesverdahird.pl//galeria/WYPRAWA2007/index.html, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2596303

У часы ўзнікнення польскай дзяржаўнасці горад-дзяржава, распаложаная на выспе, праводзіла незалежную палітыку і ваявала з войскам Мяшка І - творцы польскай дзяржаўнасці, але пасля яго перамогі Волін разам з усім Заходнім Памор’ем быў далучаны да Польшчы.

Багатай і цікавай гісторыі Воліна прысвечаныя многія музейныя ўстановы. Асноўнай з іх з’яўляецца Музей славян і вікінгаў пад адкрытым небам. Тут мы можам пабачыць рэканструяванае раннесярэднявечнае паселішча, якое калісці існавала на востраве і стала ядром сённяшняга Воліна, ёсць некалькі дзясяткаў хацін, 4 вароты з валам і набярэжнымі, таксама гістарычная верфь.

Музей славян і вікінгаў. Photo: jarko7/pixabay.com/CC0 Public Domain Музей славян і вікінгаў. Photo: jarko7/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэтае месца варта наведаць падчас штогадовага Фестывалю славян і вікінгаў. Гэта мерапрыемства дазваляе лепш пазнаёміцца з iх культурай на гэтай тэрыторыі.

У сваю чаргу каля гарадской ратушы ў Воліне размешчаны краязнаўчы музей, дзе паказаныя экспанаты, звязаныя з племем валініянаў, абаронныя сістэмы горада, майстэрства і вераванні сярэднявечных жыхароў Волінa. Адным з цікавейшых экспанатаў, які прыцягвае турыстаў ва ўстанову, з’яўляецца мініяцюра славянскага бога з чатырма тварамі – Святавіта, знойдзеная археолагамі падчас раскопак у Воліне.

Апрача таго, варта прыглядзецца і да іншых помнікаў архітэктуры, у тым ліку да гатычнага касцёла святога Мікалая з XV стагоддзя.

Цікавым аб’ектам з’яўляецца волінская ратуша, пабудаваная ў нeагатычным стылі (1880-1881) на месцы замку і манастыра. Зa ратушай можна пабачыць таксама фрагменты сярэднявечнай абароннай сістэмы з XIV-XV стагоддзяў.

Bолінская ратуша. By Radosław Drożdżewski (Zwiadowca21) - Praca własna, CC BY 2.5, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=970164 Bолінская ратуша. By Radosław Drożdżewski (Zwiadowca21) - Praca własna, CC BY 2.5, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=970164

У заходняй частцы выспы знаходзіцца галандскі ветраны млын з 1850 года, пабудаваны на плане круга.

Тым не менш турыстаў на выспу прыцягвае, перш за ўсё, чароўная прырода, якую ахоўвае Нацыянальны волінскі парк плошчай у больш за 10 тысяч гектараў. Парк размешчаны паміж Шчэцінскім залівам і Памеранскай бухтай (Zatoka Pomorska).  Яго заснавальнікам быў ляснічы Мечыслаў Тархлянскі (Mieczysław Tarchlański).

Нацыянальны волінскі парк. By Beax - Praca własna, CC BY-SA 2.5 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3167537 Нацыянальны волінскі парк. By Beax - Praca własna, CC BY-SA 2.5 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3167537

Самае прыгожае ў парку - багатая флора і фауна. Амаль палову тэрыторыі парку займаюць лясы, сярэдні ўзрост якіх складае больш за 100 гадоў. Тут можна сустрэць больш за 1 300 відаў раслін, у тым ліку шмат такіх, што ахоўваюцца. У лясах пераважаюць бук, дуб, хвоя, елка і лістоўніца. Гэта таксама дом для многіх птушак, для якіх парк з’яўляецца прыпынкам на шляху міграцыі паміж Азіяй і Еўропай, а таксама для многіх лясных жывёл, такіх як дзікі, алені, лісы і барсукі. Ва ўсходняй частцы парка знаходзяцца ледавіковыя азёры.

Умовы Нацыянальнага Волінскага парку заахвочваюць знаёміцца з ім у паходах або падчас велaсіпедных экскурсіяў. Уваход у парк бясплатны. Прыродны музей Нацыянальнага Волінскага парку размешчаны ў цэнтры курортнага гарадка Мендзыздрое(Międzyzdroje).

На выспе знаходзіцца таксама Ферма зуброў – гэта незвычайнае месца на мапе не толькі Заходне-Паморскага ваяводства, але і ўсёй Польшчы. Ферма была заснавана ў 1976 годзе, калі былі прывезены першыя чатыры зубры з лясоў Белавежскай і Барэцкай пушчаў.

Ферма зуброў . By I, Matio, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2502232 Ферма зуброў . By I, Matio, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2502232

У Мендзыздроях знаходзіцца таксама музей васковых фігураў, вядомы кінатэатр „Эва”, Квача гура(Kwacza Góra) з назіральнай пляцоўкай, касцёл святога Пятра Апостала, а таксама вялікая колькасць гатэляў, чароўных пансіянатаў і дамоў адпачынку. Для многіх турыстаў Мендзыздрое – абавязковы пункт праграмы экскурсіяў па Балтыйскім узбярэжжы. Турыстаў прыцягваюць тут не толькі чыстыя пляжы, выдатны ландшафт і добрая турыстычная інфраструктура, але і шмат атракцыёнаў, у тым ліку знакаміты Еўрапейскі фестываль зорак.

Прычал для яхтаў у Мендзыздроях. By I, Matio, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2424718 Прычал для яхтаў у Мендзыздроях. By I, Matio, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2424718

У горадзе знаходзіцца таксама прычал для яхтаў, якога даўжыня складае амаль 400 метраў, і які з'яўляецца адным з самых даўжэйшых у Еўропе.

Анна Задрожна




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу