Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Дыяспара любой краіны можа ўплываць на сітуацыю на сваёй Радзіме»

22.07.2020 13:57
Беларусы замежжа стварылі платформу «Талака 2020», каб дзяліцца думкамі, якім чынам яны могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі.
Аўдыё
  • «Дыяспара любой краіны можа ўплываць на сітуацыю на сваёй Радзіме»
         , 15  2020 .
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі ў Старым горадзе Варшавы, 15 ліпеня 2020 г.А. Вялічка/radyjo.net

-Дыяспара любой краіны можа ўплываць на сітуацыю на сваёй Радзіме, – гаворыць кіраўнік Беларуская нацыянальнай памяці Анатоль Міхнавец. Ён з паплечнікамі стварылі платформу «Талака 2020», на якую запрашаюць беларусаў замежжа, якім неабыякавы лёс Беларусі.

З Анатолем мы сустрэліся на пікеце ў падтрымку беларускіх палітвязняў, які тыдзень таму прайшоў у Варшаве. Ён з’яўляецца ветэранам беларускага змагарскага руху і цяпер, калі ў Беларусі склалася надзвычай складаная сітуацыя, ён не мог застацца на баку і вырашыў сабраць энергію беларусаў замежжа ў адным месцы:

-Дыяспара ў любой дзяржаве можа ўплываць на сітуацыю ў сваёй краіне. Цяпер склалася сітуацыя, што за мяжой знаходзіцца вельмі шмат актыўных людзей, якія былі вымушаныя з’ехаць па эканамічным, палітычным прычынам. Ім усім баліць за Беларусь. У замежжы адбываецца шмат акцый. На наш погляд, калі дыяспара скаардынуецца і зробіць платформу, то гэта дасць плёны. Таму мы стварылі платформу «Талака 2020», каб у гэтым годзе мы маглі паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. На мой погляд, сёння склалася ўнікальная сітуацыя, што большасць людзей у Беларусі не хоча цярпець гэтую ўладу, але праблема ў тым, што яны не ведаюць, што рабіць. У Беларусі людзі, якія канкрэтна казалі, што трэба рабіць, сядзяць за кратамі. Іншыя баяцца выказвацца. Таму мы хочам выкарыстаць патэнцыял замежжа, кантактуючы з людзьмі ў Беларусі, каб сфармуляваць план, каб людзі ведалі. З майго досведу грамадскіх акцый бачна, што акцыі без плану і мэты не дадуць выніка.

У далучаным гукавым файле слухайце, з якім пасылам павінна выступаць беларуская замежная дыяспара.

слухайце аўдыё

ав