У гарадку Гродзіск Мазавецкі, які размешчаны ў 40 км ад Варшавы, у аднаго з супрацоўнікаў мэрыі быў выкрыты каранавірус, піша партал wp.pl. Гарадское ўпраўленне супакоіла жыхароў горада, што чыноўнік не меў кантактаў з грамадзянамі. Але адначасова мэрыю прыйшлося закрыць для дэзінфекцыі. Цяпер важныя пытанні можна вырашыць толькі праз інтэрнэт альбо па тэлефоне.
У сваю чаргу бургамістр горада Гжэгаж Бэнэдыкціньскі вырашыў не губляць часу і прымаць наведвальнікаў прама на вуліцы. Добрае надвор'е дазволіла паставіць каля мэрыі крэслы, у якіх мэр прымаў наведвальнікаў. Зразумела, утрымліваючы адпаведную дыстанцыю часоў эпідэміі, паведамляе партал wp.pl.
вс