Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зараза вяртаецца

29.07.2020 17:17
Другая хваля пандэміі б'е па Еўропе. Цяпер ніводная дзяржава не можа сабе дазволіць ізноў замарозіць гаспадарку.
У Іспаніі не прытрымліваюцца санітарных абвастрэнняўPAP/EPA/JAVIER ETXEZARRETA

Наступныя месяцы могуць быць вельмі цяжкімі, – прагназуе Rzeczpospolita.

Лондан не папярэдзіў ураду ў Мадрыдзе, што ён уводзіць каранцін для тых, хто вяртаецца з Іспаніі. Рашэнне Барыса Джонсана для краіны, якая 13,5% ВУП чэрпае з турызму, а грамадзяне Велікабрытаніі зʼяўляюцца найбуйнейшай групай кліентаў (18 млн у мінулым годзе) – гэта трагедыя. На другім месцы сярод нацый, якія даюць найбольшы прыбытак іспанцам, знаходзяцца немцы (11 млн турыстаў).

Да росту колькасці заражэнняў у Барселоне прычынілася адкрыццё начных клубаў і дыскатэк, дзе сярод маладых вірус распаўсюдзіўся з хуткасцю маланкі. Чарговыя дзяржавы адварочваюцца ад Іспаніі – Францыя рэкамендуе не ехаць на адпачынак да свайго суседа.
Нямеччына плануе ўводзіць абавязковую праверку на наяўнасць каранавіруса для прыезджых з 130 краін. Польшчы сярод іх пакуль няма.

У Еўропе зʼявіўся яшчэ адзін новы ачаг успышкі каранавіруса – Антверпен у Бельгіі. Яго крыніцай сталі артадаксійныя яўрэі з Ізраіля ды імігранты з Турцыі. Прэмʼер-міністр Бельгіі разглядае магчымасць закрыцця гэтага міжнароднага порту.
У сваю чаргу італьянцы называюць Румынію «Бразіліяй Еўропы». Колькасць заражаных расце імгненна. У рэанімацыі не хапае месца. Забарону на ўезд з Румыніі ўвялі Фінляндыя, Кіпр і Літва.

Берлінскі эпідэміялагічны інстытут папярэджвае, што сітуацыя ў Еўропе вельмі сурʼёзная.
яс