X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Кітайская вірусолаг абвінавачвае ўлады КНР у выкліканні пандэміі

30.07.2020 16:35
Кітайская вірусолаг распавяла, што доктар Леў Пун, які супрацоўнічае з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), паведаміў ёй пра SARS-CoV-2 яшчэ ў снежні 2019 года.
Супрацоўнікі анітарных службаў у КітаіPAP/EPA/STRINGER

Кітайская вірусолаг абвінаваціла кітайскія ўлады на старонках іспанскага «Эль Мунда». Яна абвясціла, што яе каманда прадставіць справаздачу, якая пацвярджае, што каранавірус быў створаны штучна, а не паявіўся на рынку ва Ухані.

Лі-Мэн Ян (Li-Meng Yan) пакінула Ганконг некалькі месяцаў таму, дзе працавала ў адной з навукова-даследчых лабараторый.

У інтэрв'ю мадрыдскай штодзённай газеце «Эль Мунда», кітайская вірусолаг распавяла, што доктар Леў Пун, які супрацоўнічае з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), паведаміў ёй пра SARS-CoV-2 яшчэ ў снежні 2019 года. Даследчыца растлумачыла, што да красавіка, пакуль не збегла з Ганконга, яна была часткай кітайскай даследчай групы, якая збірала інфармацыю пра каранавірус.

Даследчыца сказала, што інфармацыя, якая аспрэчвае афіцыйныя паведамленні Кітая і СААЗ пра пачатак пандэміі ва Ухані, паходзяць з яе «сеткі кантактаў з даследчыкамі ў Кітаі».

Па словах Лі-Мэн Ян, кітайскія ўлады расшыфравалі геном новага каранавіруса вельмі рана, калі ў краіне было выяўлена ўсяго 40 інфекцый. Яна нагадала, што, нягледзячы на ​​гэта, Пекін не хацеў раскрываць гэтую інфармацыю медыцынскім службам або пацвярджаць тэзіс аб тым, што новы вірус перадаецца паміж людзьмі.

Яна сказала, што міф пра рынак ва Ухані, які нібыта стаў першакрыніцай заражэння, зʼяўляецца вынікам мэтанакіраванай палітыкі кітайскіх санітарных службаў.

«Рынак Ухань не зʼяўляецца крыніцай каранавіруса, гэтак жа, як ні адна дзікая жывёла не зʼяўляецца пасярэднікам у шляху заражэння чалавека. Каранавірус не паходзіць з прыроды, сцвярджае кітайская вірусолаг. Яна падкрэсліла, што не верыць, што »хвароба ўзнікла выпадкова«.

Лі-Мэн Ян таксама абвінаваціла СААЗ у тым, што арганізацыя занадта павольна дзейнічае ў барацьбе з пандэміяй, адзначыўшы, што яшчэ ў снежні 2019 года ў яе прадстаўнікоў была інфармацыя пра распаўсюджванне віруса ў Кітаі.

Кітайская вучоная зараз рыхтуе справаздачу, заснаваную на грунтоўных медыцынскіх даследаваннях групы вірусолагаў (...), у тым ліку кітайскіх навукоўцаў, якія жывуць у ЗША.

 PAP/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка