7 жніўня каля амбасады Беларусі ў Варшаве прайшла чарговая «Акцыя Салідарнасці з беларусамі і беларускамі». Гэтым разам арганізатарам сустрэчы з'яўляўся польскі бок. Рух «Польшча 2050» заснаваны журналістам і былым кандыдатам у прэзідэнты, Шыманам Галоўняй, у апошнія дні ў сваіх сацсетках звяртаў вялікую ўвагу на сітуацыю ў Беларусі.
Пад амбасадай сабралася каля сотні людзей
На сустрэчу прыйшло каля сотні людзей, як беларусаў, так і палякаў. Людзі дамагаліся свабодных і сумленных выбараў у Беларусі, свабоды палітвязням і салідарнасці паміж народамі. Да сабраных звярнуліся актывісты руху «Польшча 2050», Алесь Зарэмбюк – кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве, Наталля Радзіна – рэдактарка charter97 і Яна Шостак, мастачка.
Яна Шостак падчас прамовы
У прамовах увага звярталася на несумленнасць выбараў і патрабаванні правесці новыя, сапраўдныя выбары, у якіх будуць слухаць волю народу. Наталля Радзіна падкрэсліла, што лідары беларускай палітычнай сцэны знаходзяцца зараз у турме і што іх вызваленне павінна стаць галоўнай мэтай. Падкрэслівалася таксама роля жанчын у сучаснай сітуацыі ў краіне.
Людзі прыходзілі патрабаваць свабоду палітвязням
Пасля сустрэчу пад амбасадай зʼявіўся таксама Валер Цапкала. Ён не атрымаў магчымасць прамовіць у афіцыйнай частцы, аднак пасля вакол яго сабралася вялікая колькасць людзей, з якімі незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты размаўляў больш за 30 хвілін. Цапкала сказаў, што гэты рэжым не мае падтрымкі, нават у сваім атачэнні, і што канец ужо блізкі.
"Евалюцыя"
Чарговыя акцыі ў польскай сталіцы звязаныя з Беларуссю ўжо ў планах. У суботу 8 жніўня, а 11 пад помнікам Тадэвушу Касцюшку адбудзецца пікет «Свабодная Варшава для свабоднай Беларусі». У нядзелю пад амбасадай пройдуць таксама альтэрнатыўныя, сумленныя выбары, а Палац Культуры і навукі ўвечары будзе падсветлены бел-чырвона-белымі колерамі.
Альберт Ежы Вяжбіцкі