Сем і больш гадзін чакалі грамадзяне Беларусі ў чарзе, каб аддаць свой голас у беластоцкім консульстве. Некаторыя прыязджалі з Гданьску ці Варшавы, але нават перад самым закрыццём выбарчага ўчастку ніхто не разыходзіўся.
Агулам прагаласаваць у Беластоку не ўдалося каля 200 асобам. Старшыня выбарчай камісіі на ўчастку ў Беластоку консул Міхаіл Гольцаў адмовіўся прадставіць выніковы афіцыйны пратакол галасавання. Сёння таксама не ўдалося перадаць выбарчыя скаргі, бо генеральнае консульства ў Беластоку сёння зачыненае, як афіцыйна паведамляецца па тэхнічных прычынах. У 18 гадзін мясцовыя беларусы плануюць ізноў сабрацца ля консульства, каб выказаць пратэст і салідарнасць з іх роднымі ў Беларусі.
У далучаным гукавым файле слухайце рэпартаж з Беластоку.
Зміцер Косцін
Галасаванне ў Беластоку
Галасаванне ў Беластоку
Галасаванне ў Беластоку