Пра адносна новую тэндэнцыю, а можа моду, піша выданне Sieci. Гаворка ідзе пра новых жыхароў вёскі, якія перабраліся жыць туды з гораду. Гарадскія ўцякаюць у вёску ў пошуках спакойнага жыцця і цішыні. Але на месцы аказваецца даволі часта, што гэтага спакою і цішыні яны не знаходзяць. І таму нарастае канфлікт паміж новымі і старымі жыхарамі.
Вяскоўцы, якія перабраліся нядаўна з гораду, але таксама дачнікі, усё часцей канфліктуюць з мясцовымі, з сялянамі. Перашкаджаюць ім не заўсёды прыемныя пахі з фермерскіх гаспадарак, шумныя палявыя работы. Гараджане часта маюць зусім нерэальныя ўяўленні пра вёску – як стэрыльнае, гігіенічнае месца, яны хацелі б мець навокал толькі роўна падстрыжаную траву і цішыню. Жыхары гарадоў часта не разумеюць жыцця вёскі, натуральнага цыклу працы вяскоўцаў.
Як вырашыць канфлікт паміж былымі гараджанамі ды карэннымі сялянамі? Сяляне прапануюць, каб гарадскія перад пераездам на вёску, калі купяць там дом, падпісвалі заяву, што яны ведаюць спецыфіку жыцця ў вёсцы, што яны разумеюць: каровы мычаць, а трактар не працуе так ціхенька, як электракар.
нг