Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве праходзіць турнір міні-футболу ў падтрымку Беларусі

29.08.2020 14:21
Грошы з турніру будуць перададзеныя для беларускага лібэртарыянскага руху.
Плакат турніру ў падтрымку Беларусікрыніца: facebook.com/laissezfairepl

Сёння ў польскай сталіцы мае месца «Першы чэмпіянат нябачнай нагі свабоднага рынку» – турнір прыхільнікаў лібертарыянства і эканамічнай свабоды. Што важна, арганізатары вырашылі прысвяціць гэтую акцыю падтрымцы беларускай грамадскай супольнасці.

У турніры прымае ўдзел 10 камандаў, яны падзеленыя на дзве групы, пераможцы якіх выйдуць у ½ фінала і фінал. Адзін матч трывае 18 хвілін, а на полі выступае 6 гульцоў з кожнай каманды. Турнір пачаўся ў поўдзень і будзе трываць аж да шостай гадзіны вечары, калі самая моцная каманда пераможа ў фінале.

Падчас турніру вядзецца латарэя, грошы з якой будуць перададзеныя для беларускага лібэртарыянскага руху. Акрамя гэтага арганізатары запрашаюць на пікнік, даход з якога яны таксама перададуць беларускім калегам.

Турнір праходзіць у футболным цэнтры «Варшавянка» на вуліцы «Пясачынска 71».


аев