Беларускія пратэсты павінны мець лідара – перакананы польскі легендарны дзеяч антыкамуністычнай апазіцыі Богдан Барусэвіч. У Польшчы святкуецца 40-годдзе народзін прафсаюзу «Салідарнасць». Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі таксама прыпалі на жнівень, што выклікае думкі аб аналогіі падзей у Беларусі і Польшчы.
-Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, гэта элемент дыскусіі пра ролю лідара. Наш жнівень меў лідараў, удалося іх вылучыць. Без лідараў гэты жнівень выглядаў бы інакш. Каб у Беларусі гэты жнівень закончыўся перамогай, ім неабходна знайсці лідара, - лічыць Богдан Барусэвіч.
Паводле яго, гэты лідар павінен знаходзіцца ў краіне, а не за яе межамі.
ав