Выданне «Gazeta Wyborcza» піша пра блакаду інтэрнэту і пазбаўленне журналістаў акрэдытацыі. У нядзелю заяву ў справе рэпрэсій у дачыненні да журналістаў выдала Еўрапейская федэрацыя журналістаў. «Акрэдытацыі не павінны выкарыстоўвацца як прылада для кантролю зместу ці абмежавання распаўсюду інфармацыі», – напісала арганізацыя. Яна заклікала беларускія ўлады вярнуць акрэдытацыі кожнаму замежнаму журналісту, які ў Беларусі сочыць за паслявыбарчымі падзямі.
«Rzeczpospolita» нагадвае, што ў нядзелю да Аляксандра Лукашэнкі званіў Уладзімір Пуцін. З 9 жніўня гэта была шостая тэлефонная размова. Учора было вызначана, што неўзабаве пройдзе асабістая сустрэча. Размова таксама тычылася ўзмацнення польска-расійскага саюзу і пашырэння ўсебаковай супрацы.
-У нас няма іншага варыянту акрамя Лукашэнкі, ёсць тое, што ёсць. Яго праціўнікі – гэта несамастойныя людзі, якія паддаюцца замежнай маніпуляцыі. Яны могуць казаць, што не супраць Расіі, і што хочуць з ёй размаўляць, але гэта толькі рыторыка, – гаворыць выданню Аляксей Падбярозкін з Маскоўскага інстытуту замежных спраў. –У нас Саюзная дзяржава і мы павінны яе абараняць. Калі нехта спрабуе яе дэстабілізаваць, мы выкарыстаем паліцыйныя сілы і зробім парадак з гэтымі радыкаламі, – дадае Падбярозкін.
На яго словы адказвае галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч: -Дыктатары заўсёды ўзаемна абараняюцца. Масква не можа не падтрымліваць уладу ў Мінску, бо там ведаюць, што калі ўпадзе дыктатура ў Беларусі, то ўпадзе і ў Расіі.
ав