Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Людзі "Салідарнасці" забываюць, што рух у 80-ыя гады быў вельмі разнародны

01.09.2020 13:10
Ён гуртаваў самыя разнастайныя асяроддзі – як нацыянал-каталіцкія, так і членаў ПАРП.
40. rocznica powołania NSZZ Solidarność
40. rocznica powołania NSZZ "Solidarność"mat. promocyjne

Выданне Rzeczpospolita апісвае ўрачыстасці з нагоды 40-гаддзя незалежнага прафсаюзу Салідарнасць, з якога пачаўся працэс падзення камуністычнай сістэмы ў Еўропе. Людзі, якія засноўвалі прафсаюз, а пазней актыўна ў ім дзейнічалі, асобна святкавалі юбілей. 31 жніўня раніцай каля брамы ў гданьскай суднаверфі сабраліся асобы, звязаныя з муніцыпальнымі ўладамі ды палітычнай апазіцыяй, а пасля поўдня – звязаныя з урадам і прафсаюзным рухам. Для першых важнейшы герой – Лех Валэнса, для другіх – Анна Валентыновіч і сям’яў Гвяздаў.

Палякі сварацца, чый Жнівень’80 больш праўдзівы, хто здрадзіў ідэалам гэтага руху, хто ў каго скраў сімвал страйку ў суднаверфі, з якога ўсё пачалося. Нельга згадзіцца са словамі Валэнсы: «Каб было ясна – не папа рымскі зрынуў камунізм». Не толькі Валэнса, але таксама Ян Павал ІІ, Рональд Рэйган ці Міхаіл Гарбачоў аказалі вялікі ўплыў на змены ў Еўропе. Учора пра Салідарнасць казалі асобы, якія канфліктуюць паміж сабою, але ўсе яны маюць рацыю, толькі па-свойму апісваюць паўстанне руху.

Яны пры гэтым забываюць, што гэты рух у 80-ыя гады быў вельмі разнародны, ён гуртаваў самыя разнастайныя асяроддзі – як нацыянал-каталіцкія, так і членаў Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Галоўнай мэтай удзельнікаў руху было перамагчы камуністычную сістэму. Цяпер жа вельмі мала салідарнасці засталося паміж тымі, хто яго ствараў.

Калі палякі сварацца, хто мае больш правоў да гераічнай гісторыі, свет нанава адкрывае польскі рух Салідарнасці, дзякуючы якому закончыўся камунізм. На вадаспадзе Ніягара, фігуры Ісуса ў Рыо-дэ-Жанейра ды ў іншых месцах свету паявіліся польскія нацыянальныя колеры і характэрны напіс «Салідарнасць». Ангела Мэркель назвала людзей Салідарнасці «героямі свабоды». Ідэалы тых часоў сталі ўзорам для беларусаў, якія змагаюцца за свае правы.

нг