У Польшчы жыве больш за 29 тысяч беларусаў, якія пераехалі сюды з Беларусі. У гэты гарачы час, яны не застаюцца абыякавымі на падзеі на радзіме і падтрымліваюць сваіх землякоў у Беларусі на ўсе магчымыя спосабы: удзельнічаюць у акцыях Салідарнасці з Беларуссю (далучаюцца людзі, якія раней ніколі не хадзілі на ніякія маніфестацыі), уключаюцца ў дзейнасць арганізацый, якія працуюць на карысць Беларусі, пералічаюць грошы ў фонды, якія аказваюць фінансавую падтрымку для беларусаў.
Сваю дзейнасць пашырае Ініцыятыва «Вольная Беларусь», якая працуе ў Варшаве. Паколькі ідэй для ажыццяўлення шмат, арганізацыя запрашае да супрацоўніцтва валанцёраў.
Ініцыятыва «Вольная Беларусь» рыхтуе буйны канцэрт «Салідарныя з Беларуссю», які 19 верасня адбудзецца на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Аб гэтым нам паведаміла Вікторыя Хакімава.
А як беларусы ў Польшчы могуць аказаць падтрымку беларусам там на месцы?
- Самае важнае, што беларус можа зрабіць для беларусаў, то інфармаваць сваіх знаёмых аб тым, што адбываецца ў Польшчы. Гэта памагае ментальна людзям там, што ўвесь свет за іх – «Сябры, вы гэта робіце не проста так. Мы таксама змагаемся, хаця мы не стаім на барыкадах, мы да вас далучаемся. Сябры, трымайцеся!» Рана ці позна гэта павінна закончыцца і гэта будзе раней чым позна, – лічыць Антон Жыванаў.
А практычна? – Прыехаць і быць разам з усімі. Мы можам ім даваць грошы, але, паглядзім праўдзе ў вочы, мы цяпер знішчаем сваю эканоміку, каб перамагчы. Зразумела, грошы гэта заўсёды важныя, але самае галоўнае гэта эмоцыі, прысутнасць.
Вадзім Быліна лічыць, што рэжым Лукашэнкі трэба пазбавіць замежнай валюты, таму важна ў Польшчы аб’явіць байкот беларускіх тавараў, напрыклад «Санта Брэмар», уладальнік якога вельмі блізка з сям’ёй Лукашэнкаў.
Яланта Смялоўская