Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каля 40 беларусаў пасля выбараў папрасілі ў Польшчы палітычны прытулак

22.09.2020 11:01
 Яны знаходзяцца ў польскіх адкрытых цэнтрах для іншаземцаў. 
Збітыя пасля выбараўфота: Вясна

Больш за 40 беларусаў, якія, баючыся рэпрэсій, уцяклі з Беларусі, знаходзяцца ў польскіх адкрытых цэнтрах для іншаземцаў. Яны падалі заяву на прызнанне ім палітычнага прытулку.

У Харлове каля Белай Падляскай прызнання статусу ўцекача чакае Ігар. Ён дапамагаўвыбарчай камісіі, якая агучыла праўдзівыя вынікі выбараў. Пасля выхаду з арышту ён планаваў распаўсюджваць інфармацыю аб рэпрэсіях рэжыму, але даведаўся, што яго шукаюць службы:

-Мне трэба было выехаць у Польшчу, каб неяк выратаваць сябе, выжыць. Я не змог бы больш працаваць у Беларусі. Спадзяюся, што за год улада памяняецца, апазіцыя пераможа. Тады я б хацеў вярнуцца ў Беларусь.

У Харлове цяпер знаходзіцца каля 15 беларусаў.

ав