Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі падтрымліваюць узмацненне жорсткасці закона аб абароне жывёл

22.09.2020 13:01
За ўзмацненне жорсткасці закона выказваецца 70 працэнтаў выбаршчыкаў кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”.  
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:vicart26/pixabay.com/CC0 Public Domain

71 працэнт рэспандэнтaў выступае за ўзмацненне жорсткасці заканадаўства аб абароне жывёл. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага па замове выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Апытанне праведзенае цэнтрам United Surveys, паказвае, што прыхільнікі ўзмацнення жорсткасці Закона аб абароне жывёл пераважаюць таксама ў вёсцы. Змены падтрымліваюць 61 працэнт рэспандэнтаў- жыхароў сельскай мясцовасці.

Аднак варта адзначыць, што ў вёсцы падтрымка законапраекта прыкметна ніжэйшая, чым агулам сярод усіх рэспандэнтаў. Супраць абвастрэння правілаў выступае 31 працэнт жыхароў сельскай мясцовасці ў Польшчы.

У сваю чаргу, паводле газеты, правілы па абвастрэнні жорсткасці закона карыстаюцца падтрымкай больш за 70 адсоткаў выбаршчыкаў кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”.

У сваю чаргу найбольш праціўнікаў зменаў фіксуецца сярод выбаршчыкаў  Польскай сялянскай партыі і еўраспептычнай „Канфедэрацыі”, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз