Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алесь Смалянчук: У гэтых салдат гарэлі вочы

22.09.2020 15:53
Навуковы супрацоўнік Польскай аладэміі навук быў затрыманы на мірным пратэсце ў Гродне
Аўдыё
  • Алесь Смалянчук: У гэтых салдат гарэлі вочы
Алесь Смалянчукradyjo.net/Я.Іванюк

Мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў па ўсёй Беларусі працягваюцца ўжо паўтары месяца.

Некалькі тысячаў людзей у мінулую нядзелю сабралася таксама на вуліцы Савецкай у Гродне. Усё праходзіла мірна а людзі радасна віталі калону, якая ішла ў напрамку вуліцы Горкага. Але там ужо чакалі вялікія сілы АМАП-у і на Траецкай пачаўся хапун - распавядае выдатны беларускі гісторык прафесар Алесь Смалянчук, які быў затрыманы сілавікамі падчас мірнага пратэсту ў Горадні.

Пра сваё затрыманне на мірным пратэсце ў Гродне і пра тое, як абыходзяцца з затрыманымі амапаўцы і міліцыя, распавёў нам Алесь Смалянчук, гісторык, навуковы супрацоўнік Польскай акадэміі навук.

Гутарыць Яраслаў Іванюк.