Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім слівы запечаныя пад пясочным цестам (ПАКРОКАВЫ РЭЦЭПТ)

22.09.2020 21:59
Наш дэсерт гатуецца хутка і проста, ён смачны, водарны і эфектны. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім слівы запечаныя пад пясочным цестам
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

слівы – 1 кг

сок з 1 апельсіна

карыца – 1 лыжачка

цукар – 4 сталовыя лыжкі трысняговага або белага цукру

аўсянка – 1/2 шклянкі (8 сталовых лыжак)

1/4 шклянкі яблычнага соку

Цеста

мука – 150 г

масла – 100 г

цукровая пудра – 80 г

соль

Вымыйце слівы, разрэжце іх на палову, выдаліце костачкі. Дадайце да сліў апельсінавы сок, карыцу, цукар і змяшайце.

Цеста

Усыпце ў міску муку, дадайце нарэзанае кубікамі халоднае масла, цукровую пудру і соль. Муку і масла трэба мясіць пальцамі на працягу некалькіх хвілін, пасля чаго трэба праціснуць цеста паміж пальцамі, каб утварылася крошка.

Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Высыпце аўсяныя шматкі на дно формы дыяметрам прыблізна 23 25 см і заліце яблычным сокам, а потым пакладзіце слівы разрэзанай часткай уверх. Пасыпце цестам і пастаўце яго ў разагрэтую духоўку. Выпякайце каля 35–40 хвілін да залацістага колеру. Пасыпце цукровай пудрай і падавайце, напрыклад, з ванільным марожаным.

Смачна есці!

Як зрабіць слівы пад пясочным цестам? Раскажуць вядучыя Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец