X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Царква ў Лапенцы – культавае месца ў Бяшчадах (ФОТА)

25.09.2020 16:11
Сёння раскажам пра культавы бяшчадскі храм, у які для турыстаў дзверы заўсёды адчыненыя.
Аўдыё
  • Царква ў Лапенцы – культавае месца ў Бяшчадах.
  .
Царква ў Лапенцы.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю, шаноўнае спадарства, у Лапенку (Łopienka) - неіснуючую вёску ў гарах Бяшчады. Вёска маляўніча размешчаная ў даліне паміж узвышшамі Лапенік (Łopiennik) і Карбаня(Korbania). Лапенка, якая пачаткова называлася Лёпінка (Lopinka), была заснаваная, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XVI стагоддзя і належала да маёнтку аднаго з самых магутных бяшчадскіх родаў – Баляў.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Лапенка стала славутай у першую чаргу тым, што тут з’явілася Маці Божая ў выглядзе іконы. Неўзабаве пасля гэтага вёска стала вядомым цэнтрам марыйнага культа. Цудатворная ікона была змешчаная спачатку ў драўлянай капліцы, а пазьней - у драўлянай царкве Святой Параскевы. Сучаснасны мураваны храм быў падубаваны ў XVIII стагоддзі. Аднак не вядома, калі дакладна цудатворная ікона з’явілася ў мясцовым прыходзе. Першыя згадкі пра яе паходзяць з сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Царква ў Лапенцы, цудатворная ікона. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы, цудатворная ікона. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вёску не абміналі гістарычныя падзеі, якія цягам стагоддзяў адбываліся ў Польшчы. Шмат дзесяцігоддзяў яна была часткай Галічыны. Мясцовых жыхароў не ашчаджалі шматлікія эпідэміі, а таксама Першая сусветная вайна. Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы Лапенка ўвайшла ў склад маладой польскай дзяржавы.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля праведзенай у 1947 годзе акцыі „Вісла”, у рамках якой былі выселеныя жыхары мясцовых русінскіх і ўкраінскіх вёсак, Бяшчады па польскаму боку сталі амаль цалкам бязлюднымі.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Лапенка, як і сотні іншых вёсак, была цалкам пазбаўленая сваіх карэнных жыхароў. Хаты, якія засталіся без догляду, пачалі павольна нішчыцца, яны не раз былі разабраныя жыхарамі навакольных паселішчаў для атрымання будаўнічых матэрыялаў. Падобны лёс не абмінуў таксама царкоўкі, з якой у 1954 годзе вецер сарваў дах.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля праваслаўнага храма не засталося б нічога, калі б не велізарныя намаганні людзей добрай волі. Першым з іх быў гісторык мастацтва і павятовы кансерватар помнікаў гісторыі і архітэктуры Альгерд Латочка (Olgierd Łotoczko), які зацікавіўся лёсам аб’екта.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дзякуючы яго старанням руіны царквы ўпершыню пасля перасялення мясцовых жыхароў былі ачышчаныя і ўзмоцненыя жалезабетонным умацаваннем. На жаль, далейшую працу па кансервацыі будынку перапыніла трагічная смерць Альгерда Латочкі.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З 1983 годa працу па рэканструкцыі лапенскай царкоўкі пачаў Збігнеў Кашуба(Zbigniew Kaszuba), які пры падтрымцы многіх энтузіястаў цягам 30 апошніх гадоў паслядоўна рамантаваў храм у Лапенцы. Дарэчы, праца па рэканструкцыі і рамонце храма працягваецца па сённяшні дзень. У цяперашні час у царкве - новы бляшаны дах, вітражы і новая драўляная столь. Побач з царквой знаходзіцца адноўленая капліца XIX стагоддзя.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дзякуючы супольным высілкам многіх людзей сёння мы можам любавацца храмам у выглядзе, у якім ён існаваў да часу выгнання мясцовага русінскага насельніцтва.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Зараз праваслаўная царква ў Лапенцы з’яўляецца цэнтрам рэлігійнага і культурнага жыцця ў гарах Бяшчады. У храме праходзяць набажэнствы і культурныя мерапрыемствы. У сваю чаргу арыгінал цудатворнай іконы можна ўбачыць у каталіцкім касцёле (раней гэта была праваслаўная царква) у непадалёкім курортным гарадку Паляньчык (Polańczyk).

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Храм у Лапенцы з'яўляецца адзіным аб'ектам у гарах Бяшчады, пабудаваным з неапрацаванага, “дзікага” каменя. У 2004 годзе будынак быў атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер, таксама была рэканструяваная званіца.

Царква ў Лапенцы, фігура „Бяшчадскага Хрыста”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы, фігура „Бяшчадскага Хрыста”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Царква адкрыта для наведвальнікаў круглыя суткі. Наглядчыкі маюць толькі адно патрабаванне – закрываць за сабой дзьверы. Унутры знаходзіцца незвычайная драўляная фігура „Бяшчадскага Хрыста”. Ейная прастата выдатна супадае з нетынкаванымі сценамі царквы, выкананымі архаічнай тэхнікай з рачных камянёў.

Ля ўваходу можна ўпісацца ў памятную кнігу. Варта таксама набыць паштоўку, бо даход з продажу ідзе на далейшы рамонт аб’екта.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з царквой расце вельмі старое дрэва з велізарным дуплом. Паводле часткі наведвальнікаў, дупло сваім кшталтам нагадвае фігуру Панны Марыі. Частка людзей лічыць гэта чарговым доказам  унікальнасці гэтага цудоўнага месца.

Непадалёка ад царквы знаходзіцца цудатворная крыніца, якая славіцца аздараўленчымі ўласцівасцямі. Аднак тое, ці мы зможам напіцца з яе вады, залежыць у значнай ступені ад бягучага ўзроўню грунтавых вод. У 200 метрах ад царквы знаходзяцца былыя могілкі.

Непадалёка ад царкоўкі размяшчаецца студэнцкі лагер „Лапенка”.

Лапенкa, турыстычная траса. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Лапенкa, турыстычная траса. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Праз былую вёску праходзіць таксама прыродная і культурная турыстычная траса „Даліна Лапенкі”.

Па дарозе ў Лапенку, на месцы былой вясковай карчмы, у 2013 годзе быў пабудаваны стыльны турыстычны навес, пакрыты гонтай.

Cтыльны турыстычны навес у Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтыльны турыстычны навес у Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дабрацца да Лапенкі можна, між іншым, з бясплатнай аўтастаянкі  ў вёсцы Палянкі(Polanki), якая знаходзіцца больш-менш у палове дарогі з Букоўца(Bukowieц) у Даўжыцу(Dołżyca), недалёка ад вёскі Цісна(Cisna). Шлях нескладаны. Пераадолець яго можна цягам гадзіны. Па дарозе можна таксама наведаць месца традыцыйнага выпальвання драўлянага вугалю.

Mесца традыцыйнага выпальвання драўлянага вугалю. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Mесца традыцыйнага выпальвання драўлянага вугалю. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будучы ў Лапенцы варта падняцца на вяршыню Карбані, з якой можна палюбавацца цудоўнай панарамай. На гэта трэба прысвяціць дадатковую гадзіну.

Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Лапенцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Даліна, у якой размешчаная царкоўка і былая вёска Лапенка, для шматлікіх турыстаў - культавае месца і абавязковая мэта вандровак па Бяшчадах. Як сама царкоўка, так і гісторыя вёскі, якой ужо няма, прымушаюць нас задумацца пра складаную гісторыю ўсяго рэгіёну і працу неабыякавых людзей, якія імкнуцца захаваць памяць пра ягоных былых жыхароў і іх культуру. Таму запрашаем усіх наведаць Лапенку і падтрымаць гэтыя высілкі.

Анна Задрожна
 

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу