Ужо другі год у Варшаве адбываюцца заняткі для беларусаў, падчас якіх можна пазнаёміцца з іншымі беларусамі, паразмаўляць на беларускай мове, паспяваць, крэатыўна правесці час. Сёлета арганізатары вырашылі далучыць да іх і дзетак. Стымулам для стварэння беларускага тэатральнага гуртка сталі падзеі ў Купалаўскім тэатры.
«Калі ня стала фактычна Купалаўскага, я падумала, што адзінае, што магу зрабіць, каб магчы заснуць ноччу – гэта стварыць студыю «Купалінка», каб вучыць і выхоўваць нашых дзетак у традыцыях купалаўцаў», – распавяла нам заснавальніца заняткаў Вольга Гардзейчык-Мазярска.
- Спеўныя заняткі для дарослых у нас ужо адбываліся ў мінулым годзе, але ў гэтым мы вырашылі далучыць і дзетак. На маю думку, фактычна кожнаму дзіцяці патрэбныя тэатральныя заняткі, а тым болей беларускаму дзіцяці ў Варшаве.
Алесь Зімніцкі кажа, што калі чалавек адрываецца ад сваёй зямлі, ён пачынае шукаць чагосьці такога, што называюць “беларускасць”.
- Вельмі складана патлумачыць сыну, калі ты не жывеш у Беларусі, што такое гэтая беларускасць. Ёсць прыклады іншых нацый, якія значна больш дапамагаюць сваім суайчыннікам, скажам, каўказцы. Беларусы – хутчэй антыпрыклад, яны не яднаюцца паміж сабою.
Заняткі для беларусаў адбываюцца ў Мультыкультурным цэнтры ў варшаўскім раёне Прага па вечарах у аўторкі. Запрашаем. Па магчымасці, на спеўна-тэатральныя майстар-класы будуць запрашацца таксама ўсе знакамітыя, заслужаныя, цікавыя і творчыя людзі з Беларусі.
поўны рэпартаж у далучаным гукавым файле
слухайце аўдыё
нг