Згодна з двума даследаваннямі, апублікаванымі ў навуковым часопісе Blood Advanced, група крыві можа ўплываць на COVID-19, піша партал niezalezna.pl. Яны даказваюць, што людзі з групай крыві 0 (І) больш устойлівыя да заражэння каранавірусам і могуць праходзіць хваробу больш мякка. У людзей з групамі крыві А (ІІ) і В (ІІІ) найбольш цяжкія сімптомы. Яны таксама часцей паміраюць, піша партал niezalezna.pl.
Даследаванні, праведзеныя Амерыканскім таварыствам гематалогіі (ASH) на звыш 470 000 людзей, заражаных вірусам SARS-CoV-2 у Даніі, паказалі, што людзі з групай крыві 0 (І) не толькі менш схільныя заражэнню, але і радзей заражаюцца найбольш цяжкімі формамі COVID-19. Гэтыя дадзеныя параўноўваліся з вынікамі больш як 2,2 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, якія маюць COVID-19.
«Нават калі ў іх развіваецца COVID-19, то хвароба працякае слабей і менш шанцаў на ўскладненні», – паказвае даследаванне.
Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што, акрамя групы крыві, на працяг хваробы ўплываюць і іншыя захворванні пацыента, яго ўзрост, магчымае атлусценне альбо гіпертанія.
«Перавага гэтых даследаванняў у тым, што яны праводзіліся на вельмі вялікай колькасці пацыентаў і пацвярджаюць існуючыя здагадкі пра тое, што група крыві ўплывае на працяг інфекцыі», – дадаюць эксперты.
ав