X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларусаў паменее на 40% – як будзе выглядаць свет у 2100 годзе

29.10.2020 17:37
Паводле навукоўцаў з The Lancet, колькасць насельніцтва Беларусі скароціцца на 42% і складзе 5 мільёнаў 530 тысяч чалавек.
Аўдыё
  • Апошнія даследаванні паказваюць, што колькасць насельніцтва будзе расці яшчэ прынамсі 30 гадоў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/blvdone

Пакуль што чалавецтва не завітала на іншую планету, а на Месяцы няма эксперыментальных калоній, якія спрабуюць вырошчваць кукурузу і пшаніцу ў новых умовах. Выглядае на тое, што думаць пра будучыню нам пакуль што давядзецца ў кантэксце нашай планеты. Такім чынам, узнікаюць пытанні: ці ў сувязі з ростам насельніцтва Зямлі хопіць нам месца і рэсурсаў, ці аднак неўзабаве мы памрэм?

Зразумела, час пандэміі паказвае, што прадбачыць мы можам няшмат – хіба што мы – тыя ж самыя “загаворшчыкі”, якія дакладна спланавалі эканамічны крызіс 2008 года, украінскі Майдан, пандэмію каранавіруса, а цыпер - пратэсты ў Беларусі. Аднак большасць людзей не мае доступу да тайных архіваў у амерыканскай “Зоне 51” або будынку КДБ на праспекце Незалежнасці, 17. Навукоўцы аднак спрабуюць падлічыць як, дзе і колькі людзей будзе жыць у 2100 годзе. Спачатку аднак давайце зірнем у гісторыю разам з выданнем The Economist:

-Павялічэнне колькасці насельніцтва адрозніваецца на кожным кантыненце. Найхутчэй колькасць людзей расце ў Афрыцы і Азіі. У Нігерыі адзначаецца самы хуткі рост насельніцтва, а сярэдняя колькасць дзяцей на адну жанчыну складае пяць. А ў некаторых краінах дасягае нават сямі! Гэта нашмат больш, чым сусветная сярэдняя, якая складае 2,3 (два і тры) дзіцяці на жанчыну. Насельніцтва расце не толькі з прычыны новых нараджэннязў, але таксама ў сувязі са  старэннем насельніцтва. За апошняе стагоддзе сярэдні ўзрост у многіх краінах вырас удвая, а ў Індыі - амаль утрая. У той жа час у некаторых частках планеты насельніцтва змяншаецца. Усе 10 краінаў, у якіх бачым самы нізкі паказчык народзінаў на адну жанчыну, знаходзяцца ва Ўсходняй Еўропе. У 2100 годзе трэцяя частка сусветнага насельніцтва будзе жыць у Афрыцы. Празмерная колькасць людзей – гэта абцяжарванне для краіны, бо трэба ім запэўніць адукацыю, харчаванне, забяспечыць жыллём. З іншага боку, гэта таксама шанец на паляпшэнне эканамічных паказчыкаў дзякуючы вялікай колькасці працуючага маладога пакалення. У такой сітуацыі важна забяспечыць дастатковай колькасцю працоўных месцаў і інфраструктурай.

Вынікі прагнозаў адносна колькасці насельніцтва вельмі непакояць. Даследчы інстытут The Lancet улетку апублікаваў вынікі свайго працяглага даследавання, у якім, карыстаючыся шматлікімі алгарытмамі, навукоўцы спрабуюць прадбачыць колькасць насельніцтва. І так, сёння нас 7 мільярдаў 700 мільёнаў чалавек, але ўжо праз 44 гады, у 2064 годзе, нас стане амаль 10 мільярдаў. Потым Зямлю чакае падзенне колькасці насельніцтва, і на парозе новага стагоддзя будзе нас 8 мільярдаў 800 мільёнаў. Гэтую справаздачу ў эфіры тэлебачання TRT пракаментаваў Патрык Герланд, кіраўнік ацэначнай камісіі ААН па пытанням насельніцтва.

-Тое, на што варта звярнуць увагу, гэта факт, што ўсе таго тыпу ацэнкі паказваюць, што па ўсяму свету колькасць насельніцтва будзе расці прынамсі да паловы гэтага стагоддзя. Ёсць згода сярод даследчыкаў і палітыкаў, што неабходна быць падрыхтаваным на гэтае павелічэнне. І тут трэба праверыць, ці ў нас будзе дастатковай прадукцыя харчавання і магчымасць забяспечыць добрыя ўмовы пражывання. Але гісторыя чалавецтва паказвае, што мы ўмелі адаптавацца да зменаў асяроддзя, так што зараз варта больш падумаць пра эканамічныя вынікі, магчымыя страты і праблемы, звязаныя са старэннем насельніцтва ў другой палове стагоддзя.

А колькі ў 2100 годзе будзе беларусаў? Паводле навукоўцаў з The Lancet, колькасць насельніцтва Беларусі скароціцца на 42% і складзе 5 мільёнаў 530 тысяч чалавек. Лёс для Беларусі будзе больш міласэрным чым для 23 краін, насельніцтва якіх скароціцца больш чым на палову! Сярод іх знаходзяцца Італія, Іспанія, Японія. Зменшыцца таксама насельніцтва Польшчы. Паводле справаздачы, палякаў будзе 15 мільёнаў 500 тысяч (зараз – на 22 мільёны больш). Паводле навукоўцаў, вынікі даследавання сведчаць пра тое, што перад чалавецтвам стаяць новыя выклікі – запэўніць стабільнасць эканомікі дзяржаў, у якіх неўзабаве колькасць людзей у пенсійным узросце перавысіць тых, хто можа працаваць і зарабляць на пенсіі. Таксама варта думаць пра тое, як зменіцца структура сусветнага насельніцтва і перад якімі выклікамі апыніцца кіраўніцтва дзяржаў, каб забяспечыць мір і развіццё сваіх краін. Напэўна можна чакаць таго, што свет, які змяняецца з году ў год, у чарговае стагоддзе ўвойдзе зусім іншым ва ўсіх сэнсах.

Слухайце аўдыёфайл

Альберт Ежы Вяжбіцкі