Беларуская Служба

Польшча ўдасканальвае сістэму штрафаў дзеля пакарання кіроўцаў з Беларусі і Украіны

02.11.2020 15:26
Большая частка неаплочаных штрафаў, у якіх мінае тэрмін даўніны - 80 тысяч штогод – гэта штрафы для кіроўцаў з-за ўсходняй мяжы Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Урад плануе ўсталяваць сто новых і замяніць каля 400 старых фотарадараў па ўсёй Польшчы. Таксама рыхтуюцца папраўкі, які дазволяць палепшыць працэдуру спагнання штрафаў за парушэнні правілаў дарожнага руху, пішуць на старонках газеты Rzeczpospolita.

Дадзеныя змены ініцыюе Міністэрства інфраструктуры. Новаўвядзенні таксама дазволяць спаганяць штрафы з грамадзянаў Беларусі і Украіны, якія парушылі ПДР у Польшчы.

Сёння штраф аплочвае кожны другі парушальнік, з-за чаго польская дзяржава штогод губляе 90 млн злотых, або 20 млн еўра. Ліхачы выкарыстоўваюць розныя хітрыкі – аспрэчваюць якасць фатаграфіі, адмаўляюцца прымаць замоўленыя лісты – і на працягу 180 дзён мінае тэрмін даўнасці справы.

Цяпер Міністэрства інфраструктуры Польшчы не здраджвае падрабязнасцяў будучых зменаў, аднак вядома, што яны ў тым ліку ўдараць па ліхачах з Беларусі і Украіны. Бо большая частка неаплочаных штрафаў, у якіх мінае тэрмін даўніны - 80 тысяч штогод – гэта штрафы для кіроўцаў з-за ўсходняй мяжы Польшчы.

Сёння беларускія і ўкраінскія кіроўцы беспакараныя, таму адсутнічае заканадаўчае база, якая дазволіліа бы памежнікам выстаўляць штрафы на польскіх межах з фотарадараў. Зараз польская паліцыя не мае магчымасці знайсці кіроўцаў з Беларусі і Украіны па нумарных знаках аўтамабіля і адправіць яму штраф на хатні адрас, як гэта адбываецца з кіроўцамі аўтамабіляў з краінаў ЕЗ, пішуць у газеце Rzeczpospolita.

эж