Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алгарытм супраць fake newsa распрацоўваюць польскія даследчыкі

08.11.2020 18:54
Аўтарам праекту процідзеяння дэзынфармацыі шляхам ацэнкі верагоднасці крыніц Інтэрнэту зʼяўляецца доктар Пётр Пшыбыла з Інстытуту асноўнай інфарматыкі Польскай Акадэміі навук.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneGeorgejmclittle / shutterstock

У інтэрнэт-прасторы з'яўляецца ўсё больш несапраўднай інфармацыі. Яна ўводзіць у зман, выклікае неспакой і непатрэбныя эмоцыі. Польскія вучоныя распрацоўваюць метад, з дапамогай якога можна будзе спыніць гэтую зʼяву, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Аўтарам праекту процідзеяння дэзынфармацыі шляхам ацэнкі верагоднасці крыніц Інтэрнэту зʼяўляецца доктар Пётр Пшыбыла з Інстытуту асноўнай інфарматыкі Польскай Акадэміі навук.

Якім чынам кампʼютар пазнае, што тэкст сапраўдны ці гэта fake news, – пытаецца газета.

- Зараз у сектары штучнай інтэлігенцыі выкарыстоўваецца парадыгма машыннага навучання, што азначае, што кампʼютары амаль усяму навучаюцца ад чалавека. Таму асноўны прынцып заключаецца ў тым, што мы займаемся падрыхтоўкай набору тэкстаў, для якіх існуюць ацэнкі экспертаў, напрыклад па медыях. Кампʼютары навучаюцца ацэньваць ці дадзены тэкст пабудаваны на сапраўдных крыніцах. Я стварыў збор 100 тысяч дакументаў, якія сталі асновай для алгарытму машыннага навучання, які дапамагае вылоўлівае верагодныя і неверагодныя элементы, – расказаў Пётр Пшыбыла.

яс