X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Свет дачакаўся вакцыны супраць каранавіруса

12.11.2020 19:29
Прэпарат прайшоў апошнюю стадыю выпрабаванняў, вытворцы прымаюць заказы.
Аўдыё
  • Свет дачакаўся вакцыны супраць каранавіруса
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Daniel Ricardez

Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы 12 лістапада перавышае 22 тысячы, зафіксавана таксама больш за 270 смерцяў. Найбольш цяжкая сітуацыя складваецца на поўдні Польшчы ў Сілескім і Малапольскім ваяводствах і на захадзе – у Вялікапольскім.

На пачатку гэтага тыдня з'явілася аптымістычная інфармацыя: навукоўцы апрацавалі вакцыну супраць каранавіруса.
Два фармацэўтычныя канцэрны, амерыканскі PFIZER і нямецкі BIONTECH (заснаваны лекарамі, дзецьмі турэцкіх імігрантаў), паведамілі, што іх вакцына паспяховая ў 90%.

Еўрапейская камісія падпісала дамову з вытворцамі на пастаўку 300 млн дозаў вакцыны.
PFIZER і BIONTECH афіцыйна заявілі, што выпрабаванні прэпарата закончаныя, вакцына не дае ніякіх пабочных шкодных эфектаў. А што азначае, што яна паспяховая ў 90%? Гаворка ідзе аб тым, што ўстойлівасць да хваробы зʼявілася ў 90% даследаваных. У астатніх 10%, якія праходзілі выпрабаванні, імунітэту няма, або не ўдалося яго пацвердзіць. У выпрабаваннях прынялі ўдзел 43 тысячы дабравольцаў. Даследаванні на апошнім клінічным этапе праводзіліся на сапраўды вялікай групе людзей.

Еўрапейская камісія падпісала ўжо 4 дамовы на пастаўкі вакцыны. Акрамя прэпарату PFIZER і BIONTECH, таксама з амерыканскім канцэрнам Jonson&Jonson, брытанска-шведскім AstraZeneca i брытанска-французскім Sanofi&GSK. Дадаткова запланаванае падпісанне дамовы з двума пастаўшчыкамі: амерыканскім і нямецкім. Амерыканцы з канцэрну Moderna апрацоўваюць вакцыну падобным метадам як PFIZER. Вынікі выпрабаванняў на дзясятках тысяч добраахвотнікаў чакаюцца яшчэ ў лістападзе.

Старшыня Еўракамісіі Усруля фон дэр Ляен заяўвіла, што ЕЗ заказвае 300 млн дозаў, спачатку 200 млн, а потым чарговыя 100 млн. Паводле яе, для еўрасупольнасці гэта прарыўны момант:

- Калі гэтая вакцына будзе даступнай, то мы плануем яе хутка распаўсюдзіць па Еўропе, каб кожная краіна не адчувала сябе пакрыўджанай. Гэта чацвёрты кантракт на пастаўкі вакцыны і яшчэ чакаюцца наступныя. Але гэтая вакцына найбольш перспектыўная. Мы ўжо распачалі падрыхтоўку з краінамі-чальцамі па правядзенні кампаніяў па вакцынацыі. А пакуль да гэтага давайце будзем пільна сачыць са сабой і сваім здароўем.

Вакцыну, якую падрыхтавалі канцэрны PFIZER і BIONTECH, абавязкова трэба падаваць у дзьвюх дозах. То бок заказ на 300 млн дозаў азначае, што яе атрымаюць 150 млн жыхароў ЕЗ. Цяпер пасля выхаду з супольнасці Вялікабрытаніі, Еўразвяз налічвае 450 млн насельніцтва. Бачна, што аднаго кантракту з PFIZER і BIONTECH будзе недастаткова, каб зрабіць вакцынацыю ўсім. У першай чарговасці яе атрымаюць людзі з групы павышанай рызыкі, то бок людзі сталага веку і супрацоўнікі аховы здароўя.

Падпісанне дамоваў з некалькімі кампанія павінна забяспечыць усіх жадаючых. Аднак, нельга чакаць, што вакцына будзе даступнай у Еўропе ўжо праз месяц ці два. Канцэрн PFIZER заявіў, што намераны да канца гэтага году выпусціць 50 млн дозаў, то бок для 25 млн чалавек. У чарзе акрамя ЕЗ чакаюць таксама ЗША, якія забраніравалі сабе 100 млн дозаў, а таксама Японія, Канада, Вялікабрытанія.
Таму, хутчэй за ўсё, вакцыну трэба чакаць вясною, або яшчэ крыху пазней.
У наступным годзе толькі адзін канцэрн PFIZER плануе на працягу наступнага году вырабіць 1,5 мільярда дозаў вакцыны.

Апошнюю стадыю выпрабаванняў праходзяць прэпараты таксама іншых кампаній.
Аднак, як казала Урсуля фон дэр Ляен, нельга расслабляцца з-за наяўнасці вакцыны.

Пакуль усе пройдуць вакцынацыю міне яшчэ нямала часу, таксама пакуль усе набудзем устойлівасць, нам усім трэба быць асцярожным і прытрымлівацца рэкамендацый: закрываць вусны і нос, трымаць дыстанцыю, праводзіць дэзынфекцыю.

Трэба яшчэ адзначыць, што краіны не абавязаны купляць вакцыну. Паасобныя ўрады могуць далучацца, або не да кантракту Бруселю. Вядома, што калі выступаем ад імя адной буйной структуры, то прасцей будзе заказаць вакцыну, чым звяртаючыся паасобку.

Польшча далучаецца да гэтага кантракту, заявіў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.

- Нам патрэбна больш за 20 млн дозаў, гэта мінімум. Мы хочам іх атрымаць як мага хутчэй, але найбольш верагодна гэта будзе вясна, наўрад ці раней. Мы хочам мець вакцыну так хутка, як іншыя заходнія краіны, і мы яе атрымаем, у адпаведнасці з кантрактам, у якім мы таксама ўдзельнічаем.

Адзначым, што вакцынацыя супраць Sars-COV-2 не будзе прымусовай, будзе добраахвотнай.

яс


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка