X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Як Юзэф Пілсудскі стаў маршалам

21.11.2020 14:41
Галоўная вайсковая камісія звярнулася да Правіцеля Польшчы і Вярхоўнага галоўнакамандуючага Юзэфа Пілсудскага з просьбай прыняць званне маршала Польшчы. 
Аўдыё
  • 100 гадоў таму, 14 лістапада 1920 года, бацька польскай незалежнасці Юзэф Пілсудскі атрымаў маршальскую булаву
   ( )     . , 14  1920 .  () -      -
Маршал Юзэф Пілсудскі (у цэнтры) падчас ўручэння яму маршальскай булавы. Варшава, 14 лістапада 1920 года. Побач (справа) - яго асабісты ад'ютант падпалкоўнік Баляслаў Вянява-Длугашоўскі Narodowe Archiwum Cyfrowe

100 гадоў таму, 14 лістапада 1920 года, бацька польскай незалежнасці Юзэф Пілсудскі атрымаў маршальскую булаву. Гэта спецыяльны знак адрознення, які з’яўляецца свайго роду пацвярджэннем звання маршала – найвышэйшага вайсковага звання Польшчы.
Юзэф Пілсудскі нарадзіўся ў 1867 годзе на Віленшчыне.

З юнацкіх гадоў быў заангажаваны ў рэвалюцыйна-вызвольную дзейнасць супраць царскай улады. Пазней стаў адным з лідараў Польскай сацыялістычнай партыі, якая знаходзілася ў авангардзе польскага нацыянальна-вызвольнага руху. Расійскімі ўладамі Пілсудскі ўспрымаўся як тэрарыст, паколькі змагаўся супраць царызму рознымі метадамі, у тым ліку збройнымі. Пазнейшы маршал быў арганізатарам некалькіх нападаў на цягнікі, якія перавозілі грошы, для прыкладу, на станцыі Рогаў у цэнтральнай частцы Польшчы ў 1906 годзе.

Пра напад на царскі цягнік расказвае адзін з яго ўдзельнікаў Ян Квапіньскі – член Польскай сацыялістычнай партыі, апошні мэр даваеннай Лодзі, які пасля вайны застаўся ў эміграцыі ў Вялікабрытаніі. Архіўны запіс Польскай службы Радыё «Свабодная Еўропа» з 1963 года. Тады Яну Квапіньскаму было 78 гадоў.

- Будучы маладым рабочым, я далучыўся да рэвалюцыі 1905 года і барацьбы з царскімі ўладамі. У той час у Кракаве я сустрэў Юзэфа Пілсудскага і паводле яго рэкамендацыі стаў членам баявой арганізацыі Польскай сацпартыі. Найбольш вядомай акцыяй лодзінскай баявой арганізацыі ПСП быў напад на цягнік на станцыі Рогаў каля Лодзі. Польшча знаходзілася пад жорсткімі рэпрэсіямі царскіх жандараў, казакоў і чыноўнікаў. Рэпрэсіўны апарат, парадаксальна, утрымліваўся за польскія ж грошы, які ішлі з падаткаў. Мы прынялі рашэнне канфіскаваць гэтыя грошы і накіраваць іх на барацьбу з царскім рэжымам.

Бясспрэчнай заслугай Юзэфа Пілсудскага быў яго вялікі ўнёсак у вяртанне Польшчай незалежнасці ў лістападзе 1918 года. Неўзабаве пачалася польска-бальшавіцкая вайна 1920 года, і незалежнасць Польшчы стала пад знакам пытання. Тады Пілсудскі меў тытул Правіцеля Польшчы і Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Фармальна званне маршала ён атрымаў 19 сакавіка 1920 года, але не меў ганаровай адзнакі – маршальскай булавы.
Дарэчы, службу ў Аўстра-Венгерскай арміі Пілсудскі закончыў у званні палкоўніка. Калі ў 1920 годзе пачалася вайна з бальшавікамі, паўстала пытанне, ці некаторыя генералы будуць выконваць загады Пілсудскага, які быў палкоўнікам – ніжэйшым па званню. Гэта магло б стаць сур’ёзнай праблемай у змаганні з бальшавікамі.

Таму ў лютым 1920 года Сейм Польшчы меў разглядзець спецзакон, на моцы якога Пілсудскі атрымаў бы званне маршала Польшчы. Але ў яго было шмат палітычных ворагаў, таму з ідэі нічога не атрымалася. І тады з дапамогай прыйшла армія. Галоўная вайсковая камісія звярнулася да Правіцеля Польшчы і Вярхоўнага галоўнакамандуючага Юзэфа Пілсудскага з просьбай прыняць званне маршала Польшчы. Пілсудскі згадзіўся і падпісаў адпаведны дэкрэт 19 сакавіка 1920 года. І хоць з вясны Пілсудскі быў маршалам, то аднак не меў сімвала звання – маршальскай булавы. Перашкодай у атрыманні булавы стала наступленне Чырвонай арміі – зразумела, што ў такі час арганізоўваць урачыстасць было б палітычным глупствам. Таму ўручэнне адбылося ў лістападзе на цэнтральнай сталічнай Замкавай плошчы, ужо пасля пераможнай Варшаўскай бітвы.

Перад урачыстасцю прайшло набажэнства, якое ўзначаліў біскуп Войска Польскага Станіслаў Галь. Булаву Пілсудскаму ўручыў капітан Ян Жывэк – наймаладзейшы кавалер найвышэйшага польскага ваеннага ордэна Virtuti Militari. Булаву, якую вырабіў вядомы польскі мастак Мечыслаў Катарбіньскі, асвяціў кардынал Аляксандр Какоўскі.

На ўрачыстасці выступіў Караль Дурскі-Тшаска, які быў генералам Войска Польскага ды, як і Пілсудскі, фельдмаршалам, толькі што арміі неіснуючай ужо Аўстра-Венгрыі. Дарэчы, прэм’ер-міністр Польшчы і старшыня Сейма не прыбылі на ўрачыстасць, паколькі былі ў палітычным канфлікце з Юзэфам Пілсудскім.

Да вайны званне маршала Польшчы атрымалі яшчэ маршал Францыі Фердынанд Фош і Эдвард Рыдз-Сміглы. Пасля вайны маршаламі Польшчы былі Міхал Роля-Жымерскі, Канстанцін Ракасоўскі і Мар’ян Спыхальскі. Генерал арміі Войцех Ярузэльскі адмовіўся ад прапановы прысвоіць яму гэтае высокае вайсковае званне.

Памёр маршал Юзэф Пілсудскі ў 1935 годзе.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу