Паводле беларускіх праваабаронцаў, ужо ў дачыненні больш за 900 чалавек распачатыя крымінальныя справы. Гэта самая вялікая колькасць пераследаваных у найноўшай гісторыі Беларусі – нагадвае Dziennik Gazeta Prawna. Агулам спачатку пратэстаў затрымана больш за 30 тысяч чалавек, каля 5 тысяч пакаралі штрафамі і арыштамі, дадаткова некалькі асоб атрымалі крымінальныя прысуды, а чарговыя ўжо ў чарзе.
Іх колькасць пастаянна расце, хаця ў апошнюю нядзелю сілавыя структуры здабылі «антырэкорд» – затрымана менш чым 400 асоб. Некаторым асобам пагражае кара зняволення да 15 гадоў – гэта па артыкуле аб масавых беспарадках. Да васьмі гадоў пагражае тым, каго абвінавачваюць ва ўдзеле, а да 15 тым, каго лічаць арганізатарам. Dziennik Gazeta Prawda пералічае самых вядомых затрыманых у сувязі з выбарамі ў Беларусі. Найдаўжэй у арышце сядзіць Сяргей Ціханоўскі, які апынуўся за кратамі 29 мая, два дні даўжэй у вязніцы сядзіць Мікола Статкевіч.
Сярод ахвяраў рэжыму ёсць і былыя кандыдаты ў прэзідэнты, прадпрымальнікі і ўжо журналісты. Самыя гучныя выпадкі арыштаў за апошнія дні гэта журналістка Белсату Кацярына Андрэева і Кацярына Барысевіч. Першую абвінавачваюць у тым жа ўдзеле ў масавых беспарадках, другую ў раскрыцці медыцынскай тайнай – пасля публікацыі ёй медыцынскіх дакументаў забітага Рамана Бандарэнкі.
Нягледзячы на сур’ёзныя падазрэнні ўлады пакуль не вырашыліся судзіць вядомых асоб, верагодна з прычыны таго, што прысуд Бабарыку або Калеснікавай мог бы давесці да яшчэ большых пратэстаў насельніцтва.
Dziennik Gazeta Prawna/аев