Новая сітуацыя, у якой апынуліся школьнікі, выклікае шмат новых праблемаў – як для самых дзяцей, іх бацькоў, так і з’яўляецца сапраўдным тэстам для ўсёй сістэмы аховы здароўя. Gazeta Wyborcza апублікавала інтэрв’ю з Барбарай Рэмбэрк, псіхіятрам, якая спецыялізуецца ў галіне дзіцячай псіхатэрапіі. Кандыдатка медычных навук звяртае ўвагу на змену ў паводзінах дзяцей, выкліканую пераходам на дыстанцыйнае навучанне.
Сітуацыя пакуль вельмі свежая і няма яшчэ поўных даследаванняў наконт таго, як дзіцячая псіхіятрыя зарэагавала на новыя выклікі. Існуюць аднак справаздачы і гісторыі з розных куткоў Польшчы, а яны паказваюць негатыўны ўплыў ізаляцыі дзяцей ад равеснікаў. Некаторыя дзеці не маюць дастаткова добрага абсталявання, каб поўнасцю ўдзельнічаць у занятках анлайн. Да праблемаў даходзіць таксама тое, што для некаторых дзяцей немагчыма засяродзіцца на ўроках, калі ты сядзіш у сваім пакоі, які дагэтуль служыў адпачынку і гульням.
Тут выплывае таксама праблема інтэграцыі з сябрамі. Некаторыя дзеці не паспелі наладзіць добрых кантактаў з калегамі ў класе і зараз, калі да таго няма ў іх добрых адносін у сям’і, яны церпяць самотнасць, што можа даводзіць да дэпрэсіі або нават спробаў самагубства.
Спадарыня Рэмбэрк падкрэслівае, што ў такіх абставінах вельмі вялікую ролю граюць адносіны з бацькамі, якія павінны сачыць за зменамі ў паводзінах сваіх дзяцей і калі нешта іх непакоіць – паразмаўляць з дзіцёнкам. У экстрэмальнай сітуацыі варта звярнуцца да спецыяліста па дзіцячай псіхіятрыі, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў.
Gazeta Wyborcza/аев