Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як змагацца з цяжкасцямі пасля пераезду ў новую краіну

24.11.2020 17:48
Пераезд у новую краіну заўсёды абазначае некаторыя складанасці. Трэба працаўладкавацца, знайсці кватэру, аформіць патрэбныя дакументы і ўвогуле інтэгравацца.
Аўдыё
  • Як змагацца з цяжкасцямі выкліканымі пераездаем у іншую краіну?
     ,
Сустрэча пра цяжкасці і пераадольванне іх, калі вы перазджаецефейсбук: Fundacja HumanDoc

23 лістапада фонд HumanDoc разам з Цэнтрам беларускай салідарнасці і Беларускі моладзевым хабам у Варшаве арганізавалі чарговую анлайн-лекцыю для людзей, якія ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі збіраюцца пераехаць у іншую краіну. Серыя канферэнцый называлася «Падтрымка людзей, хто вымушаны пакінуць Беларусь».  Падчас панядзелкавай сустрэчы ўсе ахвотныя маглі пачуць аб працэсе інтэграцыі і адаптацыі ў новай краіне. Пра розныя працэсы і цяжкасці, з якімі сустракаюцца людзі пры пераездзе ў чужую краіну, расказвала псіхолаг Рэната Макух, якая ўжо многія гады супрацоўнічае з мігрантамі ад імя Caritas Polska. Зараз спадарыня Рэната таксама дапамагае беларускім арганізацыям Варшавы ў пытанні міграцыі.

-Праблемы залежаць ад таго, з чым мы туды трапляем. Але ёсць і такія праблемы, якія сустракаем нягледзячы на тое, якія псіхалагічныя праблемы мы прывезлі з сабой. І гэта найчасцей цяжкасці звязаныя са штодзённым жыццём. Самыя частыя - гэта праблемы сацыяльныя і фінансавыя. У апытанні, якое мы правялі, мы вылучылі 17 асноўных тыпаў праблем, якія клапоцяць людзей тут, у Польшчы. Яны перашкаджаюць ім займацца тым, для чаго яны сюды прыехалі.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса самыя вялікія праблемы мінулых гадоў больш не з’яўляюцца цяжкасцямі. Гаворка, напрыклад, аб арэндзе жылля. Кватэры яшчэ год таму былі вельмі запатрабаным таварам на рынку, перадусім у вялікіх гарадах. У такія гарады як Варшава, Кракаў ці Гданск прыязджалі дзясяткі тысяч студэнтаў, якія шукалі кватэру побач з універсітэтам. Зараз вялікая частка з іх вярнулася ў рэгіёны і звольніла свае месца на рынку нерухомасцяў. Таму знайсці месца для жыцця, нават калі ты замежнік, не так цяжка. Зараз большая праблема ў арэндадаўцаў, каб знайсці кватаранта, а не наадварот. Зусім інакш выглядае сітуацыя з працай. Яшчэ год таму можна было выбіраць сярод многіх прапановаў, сёння, у сувязі з крызісам і закрыццём некаторых галін эканомікі, працаўладкавацца цяжэй, пра што казала Рэната Макух:

-Няма стабільнасці працаўладкавання. Гэта праблема, якая была заўсёды, хаця ў мінулым годзе была тэндэнцыя наадварот: людзі мянялі і нават выбіралі новую працу вельмі хутка. На жаль, зараз, у сувязі з каранавірусам, сітуацыя вельмі змянілася. Каб знайсці працу, нават калі ты паляк, гэта неймаверна цяжка ў параўнанні з тым, што было раней. Так што, на жаль, калі казаць сёння пра працаўладкаванне – гэта агульная праблема, не толькі для мігрантаў і не толькі ў Польшчы. Усе чакаем, калі сітуацыя стабілізуецца, і ад гэтага залежыць стабілізацыя ў іншых вобласцях, не толькі ў сацыяльным і грамадскім аспектах.

Нязменнымі ў Польшчы застаюцца праблемы з ліку адміністрацыйных. Знайсці інфармацыю пра патрэбныя дакументы, сабраць іх і перадаць у правільную ўстанову – гэта для мігрантаў, з якімі супрацоўнічаюць установы як Caritas, ледзь не самая вялікая праблема. Цяпер дадаткова сітуацыю ўскладняе пераход установаў у анлайн-фармат. Для апанавання хаосу, які часам ствараецца пры падачы розных заявак, варта скантактавацца з арганізацыямі дапамогі.

Нягледзячы на розныя складанасці, варта падтрымліваць кантакт з блізкімі і родзічамі. Тое, што вы апынуліся за мяжой, не перашкаджае званіць сваім сябрам і адзінадумцам у моманты суму і радасці.

-Таксама важна, нягледзячы ці мы прыехалі на месяц, год або дзесяць гадоў, падтрымліваць асабістыя і грамадскія адносіны з тымі, з кім ты жывеш тут, і з тымі, хто застаўся на радзіме. Чым больш кантактаў, тым лепш. А якая інтэнсіўнасць такіх кантактаў патрэбная – гэта ўжо залежыць ад кожнага з нас. Некаторым трэба кантактавацца штодзённа, іншым радзей. Таксама ў якой форме: ці праз відэасувязь, ці сустракацца ўжывую – гэта прыватная справа. Часамі хапае толькі свядомасці, што ў цябе ёсць кантакт да людзей, якім ты можаш пазваніць, атрымаць цяпло і бяспеку. Сам факт, што мы пра гэта ведаем, ратуе нас ад многіх цяжкасцяў.

Ключавым ў сітуацыі, калі вы збіраецеся пераязджаць у чужую краіну, з’яўляецца знаёмства з мясцовымі традыцыямі і культурнымі пытаннямі. Варта зрабіць гэта перад пераездам, каб як мага лепш пазбегнуць культурнага шоку.

-Канешне, добра было б даведацца пра гэта яшчэ калі мы на радзіме, вывучыць правілы і ўмовы жыцця ў іншай краіне. Аднак, калі няма такой магчымасці, варта ўжо на месцы адкрыць шырэй вочы і вушы, больш прыглядвацца, чым рабіць па свойму. Гэта дае нам спакой – чым больш мы ведаем, тым больш мы спакайнейшыя. Гэта важна, калі мы ідзём шукаць працу. Калі працадаўца бачыць, што мы знаем умовы жыцця ў грамадстве, мы ўмеем весці сябе правільна, то ён не будзе ставіцца да нас як да нейкай навінкі і больш ахвотна прыме нас на працу.

Калі вы хочаце або вымушаны пераехаць у Польшчу, ці іншую краіну, то варта перш за ўсё падрыхтавацца. Серыя сустрэчаў «Падтрымка людзей, хто вымушаны пакінуць Беларусь» будзе праходзіць яшчэ тыдзень. Калі вы жадаеце далучыцца да яе, то хопіць знайсці ў фэйсбуку старонку Human Doc і запісацца на чарговую сустрэчу.

Слухайце аўдыёфайл

Альберт Ежы Вяжбіцкі