Сітуацыя мясцовых органаў улады лепшая, чым можна было прагназаваць вясной бягучага года, а падзенне інвестыцый - мінімальнае, кажа намеснік міністра фінансаў Себасцьян Скуза ў размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna.
Ён паведамляе, што ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ў 2020 годзе агульны даход мясцовых органаў улады быў вышэйшы прыблізна на 10,5%.
„Я хацеў бы адзначыць, што 2019 год быў вельмі добрым - як для дзяржаўнага бюджэту, так і для бюджэтаў муніцыпалітэтаў. Калі гаворка ідзе пра даходы мясцовага самакіравання, то іх рост складае 5,4%. Такім чынам, сітуацыя ў органах мясцовага самакіравання лепшая, чым можна было прагназаваць вясной. Таксама кажуць пра калапс інвестыцый, але гэты спад мінімальны. У згаданым перыядзе інвестыцыйныя выдаткі былі толькі на 2,6% ніжэйшыя”, - кажа Скуза.
Палітык падкрэслівае таксама, што, паводле прагнозаў, у 2021 годзе даход мясцовых органаў кіравання ад падатку павінен быць прыблізна на 2 млрд. злотых вышэйшы за цяперашні. У размове з выданнем Dzienni Gazeta Prawna намеснік міністра фінансаў Себасцьян Скуза падкрэслівае, што ўся эканоміка адчувае адмоўны ўплыў пандэміі.
аз