Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Менш тэстаў - менш інфекцый»

27.11.2020 14:02
Лекар-інфекцыяніст: Колькасць пацверджаных выпадкаў не паказвае сапраўднага маштабу эпідэміі ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Зімовыя канікулы для ўсіх вучняў у адным тэрміне – гэта памылка, кажа ў размове з выданнем Rzeczpospolita кансультант па інфекцыйных хваробах Ніжнесілезскага ваяводства, загадчык Інфекцыйнага аддзялення бальніцы ва Уроцлаве прафесар медыцынскіх навук Кшыштаф Сіман.
Ён перасцерагае, што калі робім менш тэстаў, то пацверджаных выпадкаў COVID-19 таксама становіцца менш.

„Калі ласка, не прывязвайцеся да дадзеных. Іх інтэрпрэтавалі па-рознаму і прадстаўлялі па-рознаму. У цяперашні час мы тэстуем толькі пацыентаў з канкрэтнымі сімптомамі. Калі гэта 20% інфекцый за адзін дзень, то гэтую колькасць трэба памножыць, як мінімум, на пяць. Такіх даследаванняў у Польшчы ніхто не праводзіў , але ў іншых краінах гэта так выглядае. Можна лічыць, што 100 тысяч чалавек заражаюцца кожны дзень, большасць з іх бессімптомна і гэта ім не шкодзіць, але яны могуць перадаць вірус” , - кажа прафесар.

Паводле яго, колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 не паказвае сапраўднай колькасці інфекцый. „Я ведаю дзясяткі людзей, якія не хочуць рабіць тэстаў. Яны лічаць, што будуць хварэць лёгка, альбо яны баяцца за працу і г. д.”, - кажа Сіман.

Лекар-інфекцыяніст таксама падтрымлівае абмежаванні сямейных сустрэч падчас Калядаў.
„Абмежаванні правільныя. Трэба інфармаваць грамадства, што ёсць эпідэмія, што сітуацыя складаная, служба аховы здароўя ў арганізацыйным крызісе і трэба абмежаваць масавыя сходы, сямейныя застоллі і пашырэнне інфекцый”,  - лічыць эксперт. Аднак не ўсе, уведзеныя ўладамі абмежаванні ён разумее.

„Па-першае, я не бачу ніякіх прычын, па якіх людзі, якія вылечыліся з COVID-19 або маюць антыцелы, не могуць выехаць падчас зімовых канікулаў. Тэарэтычна яны другі раз не захварэюць (…) Так , чаму ім не адпачыць? Па-другое, асноўны элемент любой эпідэміі – разрэджванне. І тут, хтосьці прыйшоў да ідэі правесці ўсё (гаворка ідзе пра канікулы – рэд.) у адным тэрміне(…) Па-трэцяе, разрэджванне тычыцца і пакупак. Людзі будуць хадзіць у крамы, бо ім трэба ісці(…) Па-чацвёртае, пытанне аб абмежаваннях у гасцініцах – можна было б знайсці нейкі кампраміс, паколькі раптам усё падае, людзі не могуць працаваць”, - кажа ў размове з выданнем Rzeczpospolita лекар-інфекцыяніст прафесар медыцынскіх навук Кшыштаф Сіман.

аз