Лепшыя адзнакі, дысцыпліна і рэкордная прысутнасць на ўроках. На жаль, гэта не адлюстроўваюцца ў ведах. Так настаўнікі ацэньваюць дыстанцыйную адукацыю, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Польскі нацыянальны форум настаўнікаў і дырэктараў спытаў 200 польскіх педагогаў пра тое, як яны ацэньваюць дыстанцыйную адукацыю.
Тэарэтычна гэта выглядае даволі добра. Настаўнікі заяўляюць, што ім удаецца падтрымліваць увагу вучняў і дысцыпліну падчас урокаў. Аднак на пытанне, ці дыстанцыйная адукацыя мае сэнс, амаль 40% рэспандэнтаў адказалі адмоўна.
Найгорш сітуацыя выглядае з тым вучнямі, якія толькі робяць выгляд, што ўдзельнічаюць ва ўроках. 72% апытаных настаўнікаў прызнаюць, што ў іх ёсць такія вучні, якія гуляюць у інтэрнэце, слухаюць музыку ці размаўляюць са сваімі аднагодкамі, а не вучацца.
Тым ня менш сярод настаўнікаў ёсць таксама аптымісты, якія кажуць, што дыстанцыйнае навучанне дазваляе ім укараняць дадзены матэрыял. 28% лічаць, што на гэта няма шанцаў.
„Я стараюся з усіх сіл праводзіць заняткі як найлепш. Гэта прымушае мяне пастаянна шукаць розныя рашэнні і метады працы, каб зрабіць анлайн-урокі цікавымі. Гэта займае шмат часу за кошт майго сямейнага жыцця”, - падкрэсліваюць настаўнікі.
Паводле выдання Dziennik Gazeta Prawna гэта адзін аспект справы. Больш глыбокі погляд на школьныя рэаліі выклікае ўсё большую занепакоенасць якасцю такой формы адукацыі.
На пытанне, ці дыстанцыйныя ўрокі дазваляюць вучням добра засвойваць веды, больш за палова настаўнікаў адказвае „не”. Іншыя сумняюцца. Большасць настаўнікаў таксама злавілі сваіх вучняў на махлярстве, напрыклад, падчас тэстаў ці адказаў.
аз