Пандэмія пахіснула пачуццё бяспекі палякаў, – паведамляе Rzeczpospolita. Усё больш і больш людзей купляюць полісы страхавання жыцця і здароўя. Аналітыкі чакаюць рэкордаў. Цікавасць да страхавання здароўя ў апошнія гады ў Польшчы вырасла з-за збояў працы сістэмы аховы здароўя і праблем з хуткім доступам да лекараў. У 2017 годзе застрахавалі здароўе 2 млн 300 тыс. палякаў, у 2018 – 2 млн 600 тыс., а ў канцы мінулага года – ужо 3 млн. Пандэмія яшчэ больш узмацніла гэтую тэндэнцыю. У першым паўгоддзі 2020 года медыцынскія страхавыя полісы купіла больш за 3 млн чалавек – гэта на 13% больш, чым годам раней. Заплачана за іх агулам больш за 0,5 млрд злотых (больш за 111 млн еўра).
Эксперты чакаюць, што ў 2021 годзе папулярнасць і продажы медыцынскіх полісаў будуць расці нават больш, чым да гэтага часу, паколькі даступнасць да дзяржаўных медыцынскіх паслуг будзе абмежаваная нават пасля заканчэння пандэміі. На жаль, кошты на страхавыя полісы таксама могуць вырасці, – піша Rzeczpospolita.
вс