Беларуская Служба

«Беларусь. Шлях да свабоды» – чарговая фотавыстава ў Варшаве пра Беларускую рэвалюцыі

10.12.2020 18:36
Выстава складаецца з трыццаці фотаздымкаў, на якіх адлюстраваная барацьба беларускага народа супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Аўдыё
  • Імпрэза стала добрай нагодай для стрэчы тых, хто стаў яе героямі – беларускіх барацьбітоў. На жаль сотні, такіх як спадарыня Таццяна былі вымушаны пакінуць бацькаўшчыну праз палітычна матываваны пераслед.

10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Варшаве была адкрыта фотавыстава, прысвечаная беларускай рэвалюцыі – «Беларусь. Шлях да свабоды».

У 2020 годзе Беларусь стала той краінай свету, дзе правы чалавека парушаюцца з жахлівай сістэматычнасцю. Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся на пачатку жніўня, праз канвеер гвалту сілавікоў і памагатых Лукашэнкі прайшлі больш за 31 тысячу мірных беларусаў.

У польскай стлаіцы з’явілася ўжо другая фотавыстава, прысвечаная барацьбе беларусаў. Палякі, магчыма лепей за іншыя народы, разумнеюць цану свабоды, якая немагчымая без салідарнасці казаў на адкрыцці выставы мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі:

-Я рады, што ў нас, у Варшаве ёсць магчымасць адкрыць фотавыставу, прысвечаную змаганню беларусаў. Рэжым Лукашэнкі фальсіфікаваў выбары, а потым пачаў зацята змагацца супраць свайго народу, які паўстаў. На знак салідарнасці з беларусамі ў Варшаве ды іншых гарадах Польшчы мы паказваем гэтыя 30 здымкаў. Мы ў Польшчы добра ведаем, што такое салідарнасць, таму рашуча дэманструем яе вам. Я вельмі рады, што столькі беларусаў вучыцца і працуе ў Варшаве. Хачу запэўніць, што наш горад заўжды будзе для вас адкрыты.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі  падчас адкрыцця Фотавыстава "Беларусь. Шлях да свабоды",  Варшава 10 снежня 2020 года Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі падчас адкрыцця фотавыстава "Беларусь. Шлях да свабоды", Варшава 10 снежня 2020 года

Фотавыстава «Беларусь. Шлях да свабоды» паўстала ў выніку супольных намаганняў фонду «Беларускі дом у Варшаве» сталічнай культурніцкай пляцоўкі «Дом сустрэчаў з гісторыяй». Фотавыстава размешчана ў гістарычным цэнтры польскай сталіцы на Кракаўскім Прадмесці, недалёка ад кампуса Варшаўскага ўніверсітэту. Кіраўнік «Беларуска дома ў Варшаве» Алесь Зарэмбюк, адкрываючы выставу звярнуў увагу на тое, што выстава адлюстроўвае не толькі апошнія пратэсты, але наагул усю найноўшую гісторыю станаўлення беларускага грамадства.

Палякі непагана абазнаныя ў беларускіх справах і выстава пра барацьбу брацкаму народа за свабоду, адразу прыцягнула ўвагу варшаўскіх мінакоў:

-Цікава, што бачна два бакі грамадства: шчаслівых, людзей якія смяюцца, нясуць кветкі і сцягі, а з іншага боку зграя амонаўцаў, якая накідваецца не безабаронных жанчын.

-Я радая, што ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Варшаве адкрылася такая выстава. Мы ўсе ўсведамляем цану свабоды і незалежнасці, мы ўсім сэрцам з беларусамі. Нягледзячы на месяцы барацьбы людзі не здаюцца, можа ні сёння, ці заўтра, але яны перамогуць.


. .

Павел Латушка падчас адкрыцця фотавыстава "Беларусь. Шлях да свабоды",  Варшава 10 снежня 2020 года Павел Латушка падчас адкрыцця фотавыстава "Беларусь. Шлях да свабоды", Варшава 10 снежня 2020 года

Чалец прэзідыуму каардынацыйнай рады Павел Латушка, адкрываючы фотавыставу, заклікаў Беларусаў не схіляць галоў і працягваць сваю барацьбу. Імпрэза стала добрай нагодай для стрэчы тых, хто стаў яе героямі – беларускіх барацьбітоў. На жаль сотні, такіх як спадарыня Таццяна былі вымушаны пакінуць бацькаўшчыну праз палітычна матываваны пераслед. На яе сям'ю пачалі ціснуць у тым ліку праз службы сацыяльнай апекі.

На варшаўскай фотавыставе «Беларусь. Шлях да свабоды» прадстаўлены трыццаць фотаздымкаў, на якіх адлюстраваная барацьба беларускага народа супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Фатографы Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Таццяна Капітонава і Аляксандр Васюковіч, у супрацы з тэлебачаннем «Белсат» і газетай «Наша Ніва», рызыкуючы здароўем і свабодай, імкнуліся да таго, каб увесь свет лепш зразумеў, за што змагаюцца беларусы.

Матэрыял цалкам слухайце ў далучаным файле! 

эж

«Беларусь абуджаная» – фотавыстава ў цэнтры Варшавы (ФОТА)

27.11.2020 14:32
На выставе прадстаўлены 25 фотаздымкаў, аўтарства карэспандэнтаў незалежных беларускі СМІ.