Беларуская Служба

Начныя экспрэс-цягнікі стануць канкурэнцыяй для самалётаў

14.12.2020 18:46
Праз 4 гады сетка чыгуначных экспрэсаў мае спалучыць 13 буйных гарадоў Еўропы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Adam Warżawa

Польская чыгунка збіраецца далучыцца да агульнаеўрапейскай сеткі начных чыгуначных экспрэсаў, інфармуе эканамічны дадатак газеты Rzeczpospolita. Пра намер развіваць міжнародныя начныя спалучэнні з іншымі краінамі Еўропы заявіў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык. Менавіта развіццё чыгункі ў Еўразвязе і краінах-суседках будзе адным з прыярытэтаў ЕЗ у галіне транспарту і камунікацый. Еўрапейская супольнасць спрабуе ўзмацніць сваю экалагічную палітыку, а чыгунка з’яўляецца найменш шкодным для асяроддзя відам транспарту, выігрываючы з самалётамі.

Поспехі Аўстрыйскай федэральнай чыгункі, якая ў 2016 годзе інаўгуравала праект начных хуткасных цягнікоў Найтджэт (Nightjet), спрычыніўся да змены поглядаў сярод еўрапейскіх лідараў. У гэтым цяжкім для ўсёй транспартнай галіны годзе падобным поспехам вылучыўся чэшскі начны экспрэс-цягнік з Прагі ў харвацкую Рыеку. Тамтэйшая кампанія Рэгіяджэт (RegioJet) плануе ў наступным годзе запусціць чарговыя маршруты.

Нягледзячы на тое, што ў 2020 годзе колькасць пасажыраў чыгункі зменшылася ледзь не ў кожнай краіне свету, яна можа стаць сапраўдным транспартам будучыні. У Польшчы за каранавірусны перыяд колькасць прапанаваных трас зменшылася на 60%, аднак адмыслоўцы і палітыкі чакаюць росту папулярнасці цягнікоў пасля пандэміі. Адным з перспектыўных праектаў з’яўляецца плана па стварэнні чыгуначнага маршруту Варшава-Берлін-Брусель, які стаў бы альтэрнатывай для самалётаў.

Rzeczpospolita/аев