X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

50 гадоў таму ў ПНР сілаю падавілі рабочыя пратэсты

18.12.2020 16:09
Рост цэн выклікаў незадаволенасць насельніцтва краіны і ў выніку прывёў да масавых пратэстаў рабочых.
Аўдыё
  • Рост цэн выклікаў незадаволенасць насельніцтва краіны і ў выніку прывяло да масавых пратэстаў рабочых
Strajk w stoczni im. Warskiego w Szczecinie, grudzień 1970 roku
Strajk w stoczni im. Warskiego w Szczecinie, grudzień 1970 rokuMaciej Jasiecki/IPN

12 снежня 1970 года ўлады Польскай Народнай Рэспублікі павысілі цэны на асноўныя тавары. Рост цэн закрануў 45 груп тавараў, і перш за ўсё прадукты харчавання. Гэта выклікала незадаволенасць насельніцтва краіны і ў выніку прывяло да масавых пратэстаў рабочых. 

І так, мяса і мясныя вырабы падаражалі ў сярэднім амаль на 18%, рыба і рыбныя кансервы – амаль на 12%, мука – на 16%, мармелад і варэнне – на больш чым 36%, макароны – на 15%, а манная каша – на 23%.

Акрамя таго, выраслі цэны на вугаль на 10% (гэта вельмі папулярнае ў Польшчы паліва ў прыватным сектары –рэд.), на цэглу – амаль на 37%, на баваўняныя тканіны – на 14,5%, на шаўковыя тканіны – на 37%, на дываны і дывановыя дарожкі – на 25%, на шклянкі – на 33%.

Дзеля справядлівасці варта дадаць, што таксама былі паніжаныя цэны на некаторыя тавары. І так, на 13% упалі цэны на тэлевізары, на 15% – на халадзільнікі і пыласосы, на 17% – на пральныя машыны. Акрамя таго, на 10% патаннелі швейныя машынкі, мыла і фарбы, на 21% – магнітафоны, на 32% – электрычныя лямпачкі і на 30% – панчохі і калготкі.

Насельніцтва краіны, перш за ўсё рабочыя, вельмі рэзка адрэагавала на павышэнне цэн, не звяртаючы ўвагі на паніжэнне на некаторыя тавары. У снежні 1970 года Польская Народная Рэспубліка была ў складаным моманце сваёй гісторыі, гаворыць гісторык, прафесар Ежы Айслер.

- У снежні 1970 года ПНР перажыла драматычны, адзін з найбольш крывавых момантаў у цэлай гісторыі. Старэйшыя палякі памяталі 1956 год, калі ўлады краіны крывава задушылі рабочае паўстанне ў Познані, і прыход да ўлады Уладзіслава Гамулкі. Здавалася, што нешта падобнае не паўторыцца, аднак паўтарылася.

У 1970 годзе польскае грамадства было стомлена кіраваннем Гамулкі: шэрасцю жыцця, негатывам, праблемамі з даступнасцю тавараў. І раптоўна перад самым Ражджаством улады павышаюць цэны. Жыццё і так было цяжкім, і таму рабочыя вырашаюць пратэставаць.
Першымі выступілі 14 снежня рабочыя гданьскай суднаверфі імя Леніна. Але перад тым, як пачаліся вулічныя сутыкненні і як рабочыя падпалілі ваяводскі камітэт партыі, яны спрабавалі наладзіць перамовы з уладамі.

Калі пасля 10 гадзін забастоўкі іх ніхто не выслухаў, яны выйшлі на вуліцы. І тады міліцыя выкарыстала спецсродкі, у тым ліку слезацечныя гранаты, супраць суднабудаўнікоў, якія накіроўваліся пад будынак партыйнага камітэту. І так пачаўся рабочы бунт на балтыйскім пабярэжжы, які некаторыя гісторыкі называюць рабочым паўстаннем.

Найбольш гвалтоўная рэакцыя назіралася на поўначы Польшчы, на ўзбярэжжы Балтыкі. Дарэчы, у польскай гістарыяграфіі гэтыя падзеі называюць «снежнем 1970 года». Дэманстрацыі, пратэсты, забастоўкі, стачкі і масавыя вулічныя хваляванні адбываліся галоўным чынам у Гдыні, Гданьску, Шчэціне і Эльблёнгу. Для падаўлення пратэстаў улады выкарысталі войска і міліцыю. У выніку тых падзей загінула каля 40 прастэстоўцаў, 1165 чалавек былі параненыя. З боку міліцыі і войска загінулі некалькі чалавек і некалькі атрымалі раненні.

Бунт у краіне працягваўся з 14 да 22 снежня.

Асноўныя пратэсты адбываліся на поўначы Польшчы, але таксама незадавальненне выказалі рабочыя Кракава, Валбжыха і іншых гарадоў, хоць іх пратэсты не мелі масавага характару.

Асноўным вынікам хваляванняў стала рашэнне ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі аб адмене павышэння цэн. Акрамя таго, улады паднялі зарплаты нізкааплатным прафесіям.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу