Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каляды - ідэальны час для прабачэння і прымірэння

24.12.2020 13:12
«Людзі, якія шмат гадоў не могуць дараваць іншым - на самой справе змагаюцца з вялікім цяжарам», - кажа псіхолаг.
.    .
Падарунак. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Bob_Dmyt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каляды - гэта ідэальны час для прымірэння і прабачэння, пераконвае бізнес-трэнер і хрысціянскі псіхолаг Малгажата Праўдзік у размове з Аліцыяй Самалевіч-Ягліцкай на старонцы stacja7.pl.

 „Гэта незвычайны час сустрэч і прымірэння. Але гэта не магія. У рэшце рэшт, нічога не адбываецца само па сабе. Але гэта можа быць момант, які абудзіць у нас жаданне памірыцца з другім чалавекам. Гэта прывядзе да думкі, каб падрыхтавацца да гэтага ... Можа, таксама паўплывае на нашыя адносіны з іншымі блізкімі нам людзьмі, каб мы маглі „спажываць” плён гэтых лепшых адносін і прымірэння падчас наступных Калядаў. Нарэшце, самае галоўнае – трэба пачаць змены з сябе. Іншага шляху няма”, - кажа псіхолаг.

„У гэты момант, магчыма, хто-небудзь падумае - я пацярпеў, і гэта мне трэба пачаць з сябе. Няхай гэтая другая асоба папрасіць у мяне прабачэння. Але я скажу коратка – трэба пачаць з сябе, а пачаць з прабачэння - гэта эгаізм у добрым сэнсе. Чаму? Бо, калі мы сапраўды прабачаем, то атрымліваем больш за ўсё. Людзі, якія шмат гадоў не могуць дараваць іншым па розных прычынах - на самой справе змагаюцца з вялікім цяжарам. Менавіта з-за недахопу даравання. Такія людзі не адчуваюць радасці жыцця”, - перасцерагае эксперт і дадае, што, калі чалавек сапраўды прабачыць, то атрымлівае ўнутраны спакой, які дазваляе радавацца жыццю.

Да такой размовы варта падрыхтавацца, кажа эксперт.

„Часам нашы эмоцыі пераплятаюцца з фактамі. Рыхтуючыся да такой размовы, варта ўзяць сшытак і зрабіць спіс фактаў і эмоцый. Калі мы іх раздзелім, атрымаем больш шырокую карціну сітуацыі, і нам будзе лягчэй планаваць наступныя дзеянні. Што важна - вы павінны бачыць рэальнасць такой, якая яна ёсць. Зразумела, у некаторых сітуацыях эмоцыі будуць з намі ўвесь час”, - кажа псіхолаг Малгажата Праўдзік.

аз