Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўропа пачала панікаваць, калі ў Вялікабрытаніі адкрылі новы штам каранавіруса

22.12.2020 15:36
Вірус можа хутчэй пранікаць у арганізм чалавека, мутацыя таксама тармозіць адказ імуннай сістэмы.
Grafika ilustracyjna
Grafika ilustracyjnashutterstock.com/Miriam Gil Albert

Еўропа пачала панікаваць, калі ў Вялікабрытаніі адкрылі новы штам каранавіруса – піша Gazeta Wyborcza. Многія краіны закрылі свае межы для брытанскіх самалётаў, каб не ўпусціць вірус на кантынент, дзе ў некаторых дзяржавах улады і так ледзьве спраўляюцца з пандэміяй. Тым часам муціраваны вірус ужо ёсць на кантыненце, заражаныя ім паявіліся ў Італіі, а раней яго прысутнасць на сваёй тэрыторыі пацвердзілі датчане, галандцы і аўстралійцы.

Вірусы муціруюць, мы да гэтага прывыклі, але пераважна SARS-Cov-2 змяняўся з хуткасцю адна-дзве змены ў месяц, а ў новым вірусе, які назвалі В.1.1.7, такіх зменаў 17! Самыя важныя для вучоных дзве – з-за адной вірус можа хутчэй пранікаць у арганізм чалавека, а другая тармозіць адказ імуннай сістэмы.

Прэм’ер-міністр Барыс Джонсан заявіў, што новы вірус распаўсюджваецца да 70% хутчэй, чым стары, але навукоўцы гэтага не пацвярджаюць. Хуткі распаўсюд новага штаму можа быць выключна выпадковасцю. Раней таксама былі звесткі, што нейкі від каранавіруса заражае хутчэй, чым іншы, але гэта аказвалася няпраўдай. Проста яго носьбіты былі больш мабільныя, таму і заражалі больш людзей.

Няма доказаў таго, што новы вірус больш небяспечны, чым папярэдні. З іншага боку, калі ў адным часе заразіцца вялікая колькасць людзей, гэта можа выклікаць поўны калапс службы аховы здароўя. Таму тым больш неабходна, каб вакцынацыя была масавай, паколькі вакцына павінна быць эфектыўнай таксама ад новай разнавіднасці віруса.

нг