Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Агульнанацыянальны карнцін у Польшчы быў непазбежны

23.12.2020 15:06
Ключавым, паводле прафесркі, прыйдзе момант, калі пачнем здабываць калектыўны імунітэт, як грамадства, а на гэта спатрэбіцца некалькі месяцаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Liudmyla Guniavaia

Нягледзячы на неадназначнасць, увядзення новых каранавірусных абмежаванняў, навукоўцы і лекары, якія займаюцца барацьбой з эпідэміяй, пацвярджаюць слушнасць чарговых сацыяльных абмежаванняў. Нагадаем, што польскі ўрад на мінулым тыдні абвесціў аб пачатку гэтак званага агульнанацыянальнага каранцін, які пачне дзейнічаць з 28 снежня, адразу пасля каталіцкіх святаў Божага Нараджэння. Gazeta Wyborcza правяла інтэрв’ю з эксперткай па інфекцыйных захворваннях Медычнага ўніверсітэта ў Беластоку прафесарка Яаннай Зайкоўскай, якая апраўдае рашэнне ўрада, як неабходнае. Яна падкрэслівае, што чакаць зніжэння колькасці захворванняў не варта.

Ключавым, паводле прафесркі, прыйдзе момант, калі пачнем здабываць калектыўны імунітэт, як грамадства, а на гэта спатрэбіцца некалькі месяцаў. Зайкоўская адзначае, што ў Польшчы можа быць нават у 3-5 разоў больш хворых, чым падае афіцыйная статыстыка – некаторыя людзі, або не робяць тэстаў, або ўвогуле не заўважаюць сімптомаў хваробы, таму меркаваць колькі актыўных выпадкаў каранавіруса на самой справе цяжка. Змякчэнне абмежаванняў, якое мы назіралі апошнімі тыднямі, можа прывесці да новай хвалі захворванняў. Гэтаму спрыялі адчыненыя гандлёвыя цэнтры, сямейныя і працоўныя сустрэчы, звязаныя з святочным перыядам.

Таму, каб перадухіліць пагрозу, увядзенне новых захадаў – разумнае рашэнне, якое зможа дапамагчы лепш падрыхтавацца да вакцынацыі і стварэння калектыўнага імунітэту.Прафесарка заклікае, каб нягледзячы сумнеўнасць новых абмежаванняў з пункту гледжання права, перадусім маецца на ўвазе ўвядзенне каменданцкай гадзіны, мы думалі перш за ўсё пра жыццё і здароўя сябе і сваіх блізкіх і сапраўды абмежавалі сацыяльную актыўнасць.

Gazeta Wyborcza/аев