Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эксперт параўноўвае прышчэпкі мРНК да тэхналагічнай рэвалюцыі

06.01.2021 12:34
Які будзе канчатковы вынік вакцынацыі ў Польшчы, адмысловец не ўзяўся прадказаць, аднак адзначыў, што шмат будзе залежыць ад дзеянняў уладаў у напрамку адукацыі.
Прышчэпкі ў адной з люблінскіх бальніцPAP/Wojtek Jargiło

Газета Rzeczpospolita апублікавала інтэрв’ю з доктарам Лукашам Дурайскім, які з’яўляецца экспертам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на Еўропу. Адмысловец на пытанне пра тое, чаму толькі палова насельніцтва Польшчы жадае прышчапіцца сказаў, што гэта ўжо поспех, беручы пад увагу сітуацыю з прышчэпкамі супраць грыпу, якую прыняла каля 4% насельніцтва. Адзначае аднак, што для поўнай эфектыўнасці вакцыны супраць каранавіруса ўзровень вакцынацыі павінен дасягнуць 70-80%. Да такога паказчыка яшчэ доўгая дарога.

Доктар Дурайскі падкрэслівае таксама, што хуткасць, з якой распрацавалі вакцыну, не павінна выклікаць сумневаў, паколькі падставы пад яе былі ўжо даследаваныя раней, а сам працэс тэстаў і назірання праходзіў у нармальных умовах. Выпуск сродка ў так кароткім прамежку часу быў магчымы з прычыны значанага паскарэння адміністрацыйных працэдур.

У тэксце прачытаем таксама пра тое, што, на думку эксперта, пераход ад «традыцыйнай вакцыны» да «вакцыны мРНК» можна параўнаць да пераходу з рукапісання да друку – гэта тэхналагічная рэвалюцыя ў галіне. Доктар Дурайскі адзначае, што па многіх паказчыках новы тып вакцыны больш бяспечны за традыцыйныя, а каранавірус дапамог у хуткім развіцці гэтай тэхналогіі. На пытанне, датычнае планаў польскага міністра аховы здароўя прышчапляць дзяцей ад узросту 12 гадоў, эксперт адказаў, што гэта немагчыма з прычыны таго, што даследаванні па вакцыне праходзілі толькі ў людзей, якім больш за 16. Таму і выкарыстанне прышчэпак у маладзейшых не можа мець месца. Тое ж самае датычыцца і цяжарных жанчын, якія не павінны прышчапляцца. Які будзе канчатковы вынік вакцынацыі ў Польшчы, адмысловец не ўзяўся прадказаць, аднак адзначыў, што шмат будзе залежыць ад дзеянняў уладаў у напрамку адукацыі.

Rzeczpospolita/аев