Беларуская Служба

Алесь Зарэмбюк пра планы Беларускага дому на 2021 год

11.01.2021 14:13
Фонд Беларускі дом у Варшаве дзейнічае ўжо восем гадоў.
Аўдыё
  • Алесь Зарюмбюк пра планы Беларускага дому на 2020 год
Алесь ЗарэмбюкЯ.Іванюк/radyjo.net

 Ад самага пачатку яго дзейнасць была накіраваная на беларусаў, якія навучаюцца ці працуюць у сталіцы Польшчы. Апошні год дзейнасці, на думку старшыні Фонду Алеся Зарэмбюка, быў вельмі плённым.

Неўзабаве пачнецца чарговы праект Беларускага дому ў Варшаве. Да аўторку 21 студзеня можна было падаць анкету на ўдзел у міжнародным моладзевым абмене, які арганізуе Беларускі дом.

Апроч удзельнікаў з Польшчы, у праекце прыме ўдзел моладзь з Літвы, Латвіі, Украіны і Беларусі. Цягам 9 дзён у вёсцы на Падляшшы, на самай мяжы з Беларуссю, удзельнікі будуць паляпшаць свае навыкі крытычнага мышлення, вучыцца адрозніваць fake news і прапаганду ў СМІ.

слухайце аўдыё