Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы расце працэнт людзей, якія хочуць зрабіць прышчэпку супраць Covid-19

14.01.2021 13:38
У цяперашні час 60,9% людзей хочуць прышчапіцца.
Пункт вакцынацыі PAP/Andrzej Grygiel

У Польшчы працэнт людзей, якія хочуць зрабіць прышчэпку супраць Covid-19, павялічваецца. У цяперашні час 60,9% людзей хочуць прышчапіцца. Вынікі апытання IBRiS публікуе «Rzeczpospolita».

У той час як 37,2% рэспандэнтаў, безумоўна, гатовыя. Яшчэ 23,7% людзей сказалі, што хутчэй за ўсё прышчэпяцца. 11,8% адказалі, што не зробяць гэтага.

Газета звяртае ўвагу, што студзеньскае апытанне паказала, што колькасць ахвотных прышчапіцца супраць Covid-19 павялічылася ў параўнанні з папярэднім апытаннем у другой палове снежня на 14%. Яшчэ ў снежні перакананыя ў тым, што не будуць рабіць прышчэпку, былі 27,1%. Цяпер гэта 11,8%.

Група людзей, якія напэўна скептычна ставяцца да прышчэпкі, не моцна змянілася. У снежні яна склала 17,1%. У студзені – 16,3%.

У інтэрв'ю Rzeczpospolita кіраўнік IBRiS Марцін Дума заўважыў дзве прычыны павелічэння колькасці ахвотных зрабіць прышчэпку. «Першае – гэта тое, што вакцынацыя ўжо пачалася, і не так шмат сігналаў аб пабочных эфектах. Людзі былі занепакоеныя тым, што вакцына, прыгатаваная ў такі кароткі час, можа апынуцца не бяспечнай», – сказаў кіраўнік IBRiS.

«Другая прычына, на якую ўказвае эксперт, нарастаючая стомленасць ад санітарных абмежаванняў. Вакцынацыя, здаецца, зʼяўляецца адзіным спосабам аднавіць кантроль над уласным жыццём», – чытаем у «Rzeczpospolita».

ав