X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Польшчы праходзяць клінічныя даследаванні леку супраць каранавіруса

21.01.2021 17:02
Клінічныя даследаванні праводзяць спецыялісты-медыкі з Любліна.
Аўдыё
  • У Польшчы праходзяць клінічныя даследаванні леку супраць каранавіруса;Сотні ледзяных шароў з'явілася на Балтыйскім моры; У Польшчы ўручылі ўзнагароды за папулярызацыю навукі і ведаў
  Biomed
Імунаглабулін кампаніі Biomed PAP/Wojtek Jargiło

Зарэгістраваныя першыя пацыенты для ўдзелу ў клінічных даследаваннях польскага прэпарата супраць каранавіруса. Даследаванне імунаглабуліну кампаніі Biomed праводзіцца ў Інфекцыйнай клініцы Люблінскай дзяржаўнай клінічнай бальніцы № 1 (Kliniка Chorób Zakaźnych Samodzielnego Publicznego Szpitala Klinicznego nr 1 w Lublinie ) пад кіраўніцтвам праф. Кшыштафа Тамасевіча (Krzysztof Tomasiewicz).

Прафесар тлумачыць, што даследаванні затрымліваюцца ў сувязі з тым, што ў клініку трапляюць у асноўным пацыенты з моцна прагрэсуючай хваробай.

- Да нас трапляюць пацыенты на такой стадыі хваробы, што яна не дазваляе праводзіць лячэнне з выкарыстаннем імунаглабуліну. Таму вядзецца набор. Пажадана, каб рэгістрацыя пацыентаў для клінічных даследаванняў закончылася нарыканцы сакавіка. Аднак гэта непасрэдна звязана з далейшым развіцём эпідэміі. Мы спадзяёмся, што дапаможам многім людзям, калі ў выніку даследаванняў удасцца пацвердзіць паспяховасць нашага прэпарату.

Клініка інфекцыйных захворванняў у Любліне - першая, якая даследуе прэпарат Biomed. Пасля клінічныя выпрабаванні будуць праводзіцца ў Беластоку, Бытаме, Варшаве, Жэшаве і Быдгашчы.

Аналізы павінны пацвердзіць як эфектыўнасць, так і бяспеку прэпарата. Калі лек пройдзе выпрабаванні, ён зможа ўвайсці ў фазу рэгістрацыі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка