X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларус пхаў аўтобус у Варшаве

12.02.2021 16:17
«Дзмітры, дзякуй табе за дозу добрай энергіі ў люты дзень зімы, калі ўсіх расстроілі цяжкія ўмовы на дарозе!»
    :)
Беларус дапамагае аўтобусу рушыць :)крыніца: телестанцыя TVN

Крыніца: тэлебачанне TVN

Беларус, Дзмітры Салагуб, стаў вядомы ў Польшчы, што пацвярджаюць друкаваныя выданні, між іншым, тыднёвік Plus Minus.

У халодны дзень Дзмітры ішоў па варшаўскай вуліцы Бэльвэдэрска, якая мае даволі вялікі нахіл. Аўтобус не мог рушыць з-за льду на паверхні дарогі.

Дзмітры падышоў ззаду аўтобуса і стаў яго пхаць. Да яго далучыўся тележурналіст каналу TVN, які як раз быў у прамым эфіры. Аўтобус рушыў :). Запіс гэтай сітуацыі кружыць па інтэрнэце.

«Дзмітры, дзякуй табе за дозу добрай энергіі ў люты дзень зімы, калі ўсіх расстроілі цяжкія ўмовы на дарозе!», напісаў Plus Minus.

А мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі адудзячыў беларусу білетам на праезды гарадскім транспартам на 90 дзён.

яс

 

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы