X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

30 гадоў таму ў Польшчы была ўведзеная карткавая сістэма на мяса і мясапрадукты

05.03.2021 18:02
Цікава тое, што ўлады Польскай Народнай Рэспублікі талоны ўвялі... пад грамадскім ціскам! 
Аўдыё
  • 30 гадоў таму ў Польшчы была ўведзеная карткавая сістэма на мяса і мясапрадукты
  .   , 1969
У прадуктовай краме. Польская Народная Рэспубліка, 1969 год Narodowe Archiwum Cyfrowe

30 гадоў таму ў Польшчы была ўведзеная карткавая сістэма на мяса і мясапрадукты. Цікава тое, што ўлады Польскай Народнай Рэспублікі талоны ўвялі... пад грамадскім ціскам! 

Дарэчы, калі некаму здаецца, што карткі (альбо інакш талоны) – гэта выдумка краін камуністычнага лагера, то памыляецца. Першыя талоны на атрыманне харчавання былі ўведзеныя яшчэ ў Старажытным Рыме. У Францыі ў перыяд якабінскай дыктатуры ўводзіліся карткі на хлеб (1793 – 1797 г.г.).

Падчас Першай сусветнай вайны нарміраванае карткавае размеркаванне існавала ў шэрагу дзяржаў-удзельніц канфлікта, у прыватнасці, у ЗША, Германіі і Расіі. У Расійскай Імперыі першымі былі ўведзеныя талоны на цукар, таму што большасць цукровых заводаў знаходзіліся на тэрыторыі Польскага Царства, якое апынулася пад акупацыяй германскіх і аўстра-венгерскіх войск. У сваю чаргу ў часе Другой сусветнай вайны талоны існавалі ў шматлікіх краінах. Але карткавая сістэма працуе таксама ў капіталістычных дзяржавах, хоць яе задача абсалютна іншая.

Ва ўмовах рынкавай эканомікі пад талонамі звычайна разумеюць карткі на тавары першай неабходнасці для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Тавары па талонах выдаюцца альбо бясплатна, альбо па льготных цэнах.

Талонная сістэма для найменш абароненых груп насельніцтва даўно ўжо дзейнічае ў ЗША. Прадуктовыя карткі – гэта звычайны для Амерыкі інструмент сацыяльнай падтрымкі. Прадуктовы талон уяўляе сабой электронную картку, якую штомесяц папаўняе дзяржава з бюджэтных сродкаў. У сярэднім кожны чалавек атрымлівае прадуктовых талонаў на 115 долараў у месяц, а сям'я – на 255 долараў у месяц.

У 2012 годзе колькасць амерыканцаў, якія атрымліваюць прадуктовыя талоны, вырасла да рэкордных амаль 47 млн чалавек.

Але вернемся да талонаў у Польскай Народнай Рэспубліцы.

Упершыню ў ПНР карткі былі ўведзеныя на цукар у 1976 годзе. На аднаго чалавека была вызначаная норма – 2 кг у месяц. Пазней, 28 лютага 1981 года, былі ўведзеныя згаданыя ўжо карткі на мяса і мясапрадукты. А яшчэ пазней па талонах пачалі прадаваць масла і іншыя малочныя прадукты, рыс, крупы, алкаголь, цыгарэты, шакалад, бензін і іншыя тавары.

У лютым 1981 года бастуючыя суднабудаўнікі падчас перамоў з уладамі выступілі з прапановай увядзення рацыянавання некаторых тавараў, перш за ўсё мяса. Дарэчы, улады не ахвотна згадзіліся ўвесці карткі на мяса. Адным з аргументаў супраць увядзення было тое, што цяжка вылічыць норму на мяса, казаў падчас перамоў з бастуючымі прадстаўнік урада ПНР Анджэй Жабіньскі.

- Увесці талоны, напрыклад, на бензін і цукар вельмі лёгка. Інакш сітуацыя выглядае ў выпадку мяса. Па-першае, як вылічыць сярэднюю норму? Па-другое, як лічыць – з касцямі, без касцей? І каб не было крыўдна, бо адзін грамадзянін атрымае, для прыкладу, шыйку, а іншы – сцягно.

У сваю чаргу 1 верасня 1981 года талоны былі ўведзеныя на мыла і пральны парашок.
Разам з увядзеннем картак узнік чорны рынак па іх распаўсюджванню. Спекулянты прапанавалі карткі на розныя таварныя групы, але асабліва былі папулярныя талоны на бензін, цыгарэты і алкаголь, перш за ўсё гарэлку. Акрамя таго, пачаўся шырокі абмен карткамі паміж людзьмі! Для прыкладу, калі нехта не курыў цыгарэт, то мог карткі на тытунёвыя вырабы абмяняць на талоны на іншыя тавары.

Нягледзячы на тое, што былі ўведзеныя талоны, чэргі за дэфіцытнымі таварамі не зніклі. У сувязі з гэтым з’явілася нефармальная «прафесія» «стаяка ў чэргах» (stacz kolejkowy). Гэты чалавек узамен за грашовае альбо рэчавае ўзнагароджанне займаў месца ў чарзе, у якой стаяў і купляў тавар для кліента.

Рацыянаванне ў Польшчы працягвалася да 1989 года, калі апошнімі былі адмененыя талоны на мяса.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу