Беларуская Служба

Вяртаецца зацікаўленне да традыцыйных напояў, якія можна рабіць і дома

20.03.2021 15:31
Здымак мае ілюстрацыйны характарPixabay

У Еўропе ўсё больш папулярным з’яўляецца самастойная прадукцыя алкаголю, для ўласнага ўжытку. Такія працэсы аднак былі заўсёды прысутныя, большасць з нас памятае з сямейных імпрэз дамашнія самагоны і наліўкі. Зараз аднак пачынаецца і вяртанне да іншых прадуктаў – піва, мёд, старка. Вяртаецца зацікаўленне да традыцыйных напояў і гэта можа спрыяць стварэнню алкагольнага брэнду Беларусі. Пра гэта з адмыслоўцам па гісторыі піцця ў даўнія часы, артыстам і рэжысёрам Ягорам Сурскім, размаўляе Альебрт Ежы Вяжбіцкі.

Можа пачнем ад таго, якія пітныя традыцыі ў Беларусі адраджаюцца?

-У вытворчасці вярнуліся да прадукцыі старкі. З’явіліся напой пад такой назвай. З іншага боку, найбольш буйныя аграсядзібы, музейныя комплексы атрымалі ліцэнзіі на вытворчасць дэстылятаў. Гэта мае сваю адметнасць. І яны карыстаюцца папулярнасцю сярод наведвальнікаў, турыстаў. Ёсць таксама напоі на аснове мёду. Калі ўвогуле кажам пра гісторыю. Большы падатак і большае мыта спаганялася з мядовых корчмаў. Гэта быў больш якасных напой і мядовая дань спрыяла таму, што гэтым заўсёды займаліся больш прафесійна, дасканала.

А калі казаць не пра алкаголь? Ці можа з прычыны таго, што алкаголь лічыўся больш бяспечным, бо прайшоў ферментацыю, іншыя працэсы, даўней не пілі іншых напояў?

-У першую чаргу, алкаголь сапраўды лічыўся больш бяспечным напоем, таму што працэс ферментацыі рабіў вадкасць даступнай. Але калі кажам пра прывазныя напоі, як гарбату ці каву – традыцыя пачала распаўсюджвацца значна пазней. І тут ініцыятыва належала арыстакратам, буйным магнацкім родам, якія мелі магчымасць спрабаваць новага. На тэрыторыі Рэчыпаспалітай Гданск меў найбольш працяглыя традыцыі піцця кавы, але традыцыя распаўсюджвалася на ўвесь абшар ВКЛ і ў нас Агінскіх лічуць тымі, хто першы прамаваў каву.

А ці напрыклад можна дома спрабаваць ствараць алкаголь? Я не кажу пра тое, каб у якасці бізнесу пакуль, але можа каб паспрабаваць, паглядзець як гэта робіцца і адкрыць нешта для сябе?

-Заўсёды павінен быць індывідуальны досвед у гэтым. Цяпер у Еўропе трэнд піваварэння. У нас, фармальна, існуюць крамы, дзе можна набыць дэстылятарны апарат. Гэта таксама парадаксална, што паколькі людзі купляюць яго з мэтай дэстыляцыі вады. Гэта незабаронена. А што насамрэч робіцца з апаратам – гэта ўжо таямніца. І таму кажу, што досвед тут вельмі індывідуальны. Я хачу таксама сказаць, што беларусь у пошуках свайго алкагольнага брэнду, нягледзячы на тое, што такія традыцыі вытворчасці існуюць.

То якім тады павінен быць гэты брэнд, у чым яго шукаць? Ці гэтым можа быць напрыклад пладовае віно?

-Я зрабіў пэўныя крокі для таго, каб культура спажывання змянялася, каб не было прывязкі да стэрэатыпаў адносна пладовага віна ці чарніла. Адна з апошніх ініцыятыў – уключэнне ў меню аднаго з мінскіх рэстаранаў кактэйлі на аснове пладовага віна. Тут поле дзейнасці шырокае. Не павінна быць дзяржаўнай манаполі ў гэтым. Заўсёды трэба ўлічваць народныя трдаыцыі. З'явіліся напоі пад назвай «самагон», хаця сам па сабе «самагон» супярэчыць гэтаму паняццю, бо ён павінен быць саматужны, а не роблены дзяржавай. Гэта значыць аднак, што ўлічваюцца гэтыя народныя традыцыі. Але на аснове гэтай алкагольнай прадукцыі з'яўляюцца аб'яднанні вытворцаў напрыклад напояў на мёдзе. І гэта такі пазітыўная з'ява сацыялізацыі на аснове вытворчасці. З'яўляюцца супольнасці, традыцыі. І гэткім чынам можа пачынацца шырокая вытворчасць, якая ў выніку давядзе на стварэння гэтага алкагольнага брэнду, пра які мы кажам.