Беларуская Служба

«Цэнтр шыфраў Enigma» адкрыецца ў Познані. У цэнтры экспазіцыі будзе ўнікальная шыфравальная машына

06.04.2021 12:12
Новы познанскі музей павінен быць спалучэннем трох асноўных наратываў: уся гісторыя шыфраў, гісторыя узламання кодаў Enigma выпускнікамі Познанскага універсітэту і рэвалюцыя інфармацыйных тэхналогій, якая працягваецца дагэтуль.
Enigma
Enigmashuttesrstock/Bosko

Арыгінальная нямецкая шыфравальная машына павінна стаць часткай экспазіцыі «Цэнтра шыфраў Enigma», які адкрыецца летам у Познані. Працягваюцца інтэнсіўныя перамовы, каб часова арандаваць унікальны экспанат, пішуць на партале dzieje.pl.

«Цэнтр шыфраў Enigma» ствараецца ў Познані, на месцы, дзе калісьці размяшчаўся філіял бюро шыфраў Генеральнага штаба Польскага войска. У ім працавалі Марыян Рэеўскі, Ежы Ружыцкі і Генрых Зігальскі – матэматыкі, якія дапамаглі ўзламаць код нямецкай шыфравальнай машыны Enigma. У гэтым будынку, размешчаным на скрыжаванні вуліц Святога Марціна і Касцюшкі, вядуцца рамонтныя працы.

Кіраўнік «Цэнтра шыфраў Enigma» Пётр Баярскі паведаміў парталу dzieje.pl, што ёсць добры шанец арандаваць арыгінальную нямецкую шыфравальную машыну. Стваральнікі цэнтра не раскрываюць, дзе яны плануюць раздабыць арыгінальную машыну Enigma.

Сцэнар экспазіцыі быў створаны ў мінулым годзе, у цяперашні час вядуцца працы па дэталёваму апісанню экспазіцыі і візуальна-змястоўнай дапрацоўцы асобных стэндаў. Новы познанскі музей павінен быць спалучэннем трох асноўных наратываў: уся гісторыя шыфраў, гісторыя узламання кодаў Enigma выпускнікамі Познанскага універсітэту і рэвалюцыя інфармацыйных тэхналогій, якая працягваецца дагэтуль. Усе часткі экспазіцыі будуць утрымліваць інтэрактыўны складнік. Пра «Цэнтра шыфраў Enigma», які зараз паўстае ў Познані, пісалі на партале dzieje.pl.

эж

Балтыйскае мора: нямецкія вадалазы знайшлі машыну шыфравання Энігма

04.12.2020 14:32
Нямецкая армія выкарыстоўвала Энігму для адпраўкі і атрымання сакрэтных паведамленняў падчас Другой сусветнай вайны.