X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Заходнія санкцыі супраць беларускага рэжыму павінны быць старанна прадуманыя

06.04.2021 14:04
У Еўрасаюзе вельмі цяжка дасягнуць кансэнсусу, нават калі гаворка ідзе пра візавыя санкцыі, не кажучы ўжо аб эканамічных.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneartjazz/shutterstock.com

Мінулагоднія пратэсты ў Беларусі, пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, былі самыя масавыя ў гісторыі дзяржавы, гэта былі таксама самыя маштабныя пратэсты ў Еўропе ў мінулым годзе, і адны з самых масавых на свеце. Беларускае грамадства сустрэлася з велізарнай хваляй помсты з боку ўладаў, рэпрэсіі закранаюць вялікую частку насельніцтва краіны.

Як павінна рэагаваць на дадзеную сітуацыю міжнародная грамадская думка, якім чынам заходнія краіны маглі б паўплываць на беларускія ўлады, і ці агулам існуе эфектыўны механізм уздзеяння? На думку эксперта з Цэнтра ўсходніх даследаванняў Войцеха Кананьчука (Wojciech Konończuk), да гэтае пары Захад не адказаў адпаведным чынам на рэпрэсіі. Візавыя санкцыі супраць канкрэтных асоб – гэтага мала.

- На дадзены момант у «чорны спіс» асоб, якім забаронены ўезд у ЕС, унесена толькі 88 чалавек, а таксама 7 прадпрыемстваў. Гэта мінікрокі, мінісанкцыі. У 2010 годзе маштаб санкцыяў з боку Еўрасаюзу быў значна большы, хаця маштаб пратэстаў і рэпрэсіяў быў значна меншы. Што трэба зрабіць? Пашырыць санкцыйны спіс, у які павінны ўвайсці ўсе асобы, адказныя за рэпрэсіі – следчыя, пракуроры, суддзі, сілавікі. У ЕС, на жаль, няма адзінства па гэтым пытанні. Нават Латвія, блізкая суседка Беларусі, пратэставала супраць унясення ў «чорны спіс» часткі прозвішчаў алігархаў, набліжаных да рэжыму.

На мінулым тыдні стала вядома, што Дзярждэпартамент ЗША будзе рэкамендаваць Міністэрству фінансаў аднавіць санкцыі супраць прадпрыемстваў «Белнафтахіма». Такім чынам ЗША намераны прымусіць беларускія ўлады да дыялогу.

Цяперашнія санкцыі – зусім не тыя, якія былі шэсць гадоў таму. Пад уплывам справы Сяргея Магніцкага ЗША ўвялі новы рэгламент прымянення санкцый. Цяпер, калі санкцыйны спіс складзены і зацверджаны, у яго можна дадаваць любыя кампаніі з кожнай краіны свету на той падставе, што яны маюць камерцыйныя адносіны з кампаніямі з першапачатковага спісу.

Такія санкцыі могуць прывесці да значных стратаў для Беларусі, але важна, каб у санкцыйным пытанні была салідарнасць ЗША з краінамі Еўрасаюзу, – кажа кіраўнік Навукова-даследчага цэнтру Мізеса Яраслаў Раманчук.

- Калі б усе гэта рабілі, ніхто не купляў, тады было б добра. Але, калі мы маем сітуацыю, што, напрыклад, Нямеччына купляе кожны год 1,3 млн. тонаў нафтапрадуктаў, то пытанне, ці яна далей будзе іх купляць, ці не. Калі будзе трансатлантычная супраца паміж ЗША і ЕС – гэта адзін сцэнар, а калі яе не будзе, як было ў выпадку санкцыяў супраць “кашалькоў рэжыму”, калі ў спіс трапілі іншыя, а не той, хто павінен, тады шмат пытанняў. Для мяне асноўнае пытанне – каб з чорнай бруднай вадой таталітарнага рэжыму не выкінуць суверэнітэт нашай краіны. Я б спачатку дабіўся гэтага трансатлантычнага супрацоўніцтва, а толькі тады б ставіў нейкія ўльтыматумы беларускаму кіраўніцтву і рашуча ішоў наперад. А калі Еўропа будзе сабе, а ЗША сабе, мы можам не дабіцца вынікаў, на якія разлічваем – перамоваў з апазіцыяй, новых выбараў ці перадачы ўлады.

У Еўрасаюзе вельмі цяжка дасягнуць кансэнсусу, нават калі гаворка ідзе пра візавыя санкцыі, не кажучы ўжо аб эканамічных. Першыя санкцыі былі ўведзеныя толькі праз два месяцы пасля пачатку рэпрэсій. У супольнасці патрэбнае адзінства ўсіх членаў, а гэта цяжка дасягнуць. Нагадаем, першыя санкцыі блакаваў Кіпр. Паўднёвыя дзяржавы, як той жа Кіпр, але таксама Італія, Партугалія, Іспанія, слаба разбіраюцца ў сітуацыі краін нашага рэгіёну, іх больш хвалююць іншыя праблемы. Тым ня менш, Войцех Кананьчук верыць, што санкцыі будуць пашыраны.

- Заўсёды з больш катэгарычнымі крокамі супраць уладаў Беларусі ці Расіі была праблема. Аднак, на маю думку, санкцыі будуць пашыраны. Маштаб рэпрэсіяў ужо на столькі вялікі, што гэтая інфармацыя прабіваецца ў СМІ, таму санкцыйныя спісы могуць пашырыцца. Але гэта і так сімвалічныя крокі, паколькі большасць людзей з гэтых спісаў проста не ездзіць у ЕС. Значна больш балючымі былі б эканамічныя санкцыі, якіх сапраўды баіцца рэжым Лукашэнкі. Амерыканцы пасля 2010 году ўвялі санкцыі на беларускія нафтапрадукты. Калі мы імкнемся сапраўды паўплываць на сітуацыю, мы павінны шукаць эканамічныя інструменты націску, але такія, якія б ударылі па рэжыму, а не па грамадству. Мы павінны паказаць, што рэжым за свае дзеянні панясе пакаранне.

На думку экспертаў, санкцыі павінны быць вельмі старанна прадуманыя, каб яны ўдаралі ў канкрэтныя прадпрыемствы, звязаныя з рэжымам.

нг