Беларуская Служба

«Палякі выратавалі мяне!»

08.04.2021 11:04
У Ізраілі адзначаюць  Дзень памяці ахвяр Халакоста.
    a.   -.
Дзень памяці Катастрофы і гераізмa. Інстытут Яд ва-Шэм. PAP/EPA/ABIR SULTAN

Я стараюся, каб мае негатыўныя ўспаміны не балелі мяне занадта. Я вельмі ўдзячная палякам і Польшчы, бо гэта палякі мяне выратавалі, кажа ў размове з PAP Галіна Фрыдман, якая выжыла Халакост. З серады да чацвярга ўвечары ў Ізраілі адзначаюць  Дзень памяці ахвяр Халакоста, нагадвае старонка wgospodarce.pl.

„Гэта балючыя ўспаміны. Гэта сумны дзень для мяне - дзень маіх успамінаў і ўспамінаў усіх нас, пра шэсць мільёнаў габрэяў, якія загінулі ў Халакосце”, - кажа 88-гадовая польская габрэйка, якая з 1950-х гадоў пражывае ў Ізраілі.

Падчас цырымоніі, арганізаванай Інстытутам Яд ва-Шэм у Іерусаліме, у сераду ўвечары яна запаліла адну з шасці паходняў - сімвалаў шасці мільёнаў ахвяр Халакоста.

„Гэта, вядома, балючыя ўспаміны. Мы былі ў Ваверы пад Варшавай. Калі падчас Варшаўскага паўстання немцы бамбілі сталіцу, мы нават не маглі выйсці, каб купіць што-небудзь з'есці. Тэрэза Казьмінска падкрадалася і прыносіла нам хлеб два-тры разы на тыдзень, каб мы не памерлі з голаду”, - успамінае Галіна Фрыдман.

„На жаль, у мяне больш няма нагоды размаўляць па-польску, бо ўсе памерлі”, - прызнае жанчына. Ежы Казьмінскі і яго мачыха Тэрэза выратавалі таксама бацьку, цётку, дзядзьку, стрыечнага брата і брата маці Галіны Фрыдман. У 1965 годзе Ежы і Тэрэза Казьміньскія былі прызнаны Праведнікамі народаў свету.

Нагадваем, сусветная ініцыятыва Інстытута Яд ва-Шэм па прызнанні звання Праведніка народаў свету тым, хто дапамагаў габрэям падчас вайны стартавала ў 1963 годзе. З таго часу ў гонар герояў былі пасаджаны тысячы аліўкавых дрэў.

Людзі, прызнаныя Праведнікамі народаў свету, атрымліваюць медаль і дыплом, а іх імёны ўвекавечаны на Сцяне Праведнікаў. На медалі змешчаны сказ з Талмуда: „Хто ратуе адно жыццё, ратуе ўвесь свет”. З сярэдзіны 1990-х гадоў з-за недахопу месца ў Садзе інстытута дрэў больш не высаджваюць.

Да 1 студзеня 2020 года званне Праведнік народаў свету атрымалі агулам 27 712 герояў, якія дапамагалі габрэям падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку найбольш палякаў – 7 112.

аз