Беларуская Служба

«Беларускі дом» у Варшаве дапамагае беларускім уцекачам у Беластоку

14.04.2021 16:49
Зараз у доме часовага пражывання ў Беластоку знаходзіцца 10 беларускіх уцекачоў.
Аўдыё
  • Прадукты харчавання і сродкі гігіены перадалі жыхарам беларускага шэлтэра ў Беластоку супрацоўнікі Фонду "Беларускі Дом" у Варшаве

Прадукты харчавання і сродкі гігіены перадалі жыхарам беларускага шэлтэра ў Беластоку супрацоўнікі Фонду «Беларускі Дом» у Варшаве.

Зараз у доме часовага пражывання ў Беластоку знаходзіцца 10 беларускіх уцекачоў. Шэлтэр аказвае падтрымку таксама некалькім беларускім сем’ям, якія самастойна арандуюць кватэры.

Яўген Скрабутан з Фонду «Беларускі Дом» у Варшаве кажа, што дапамога, якая была сёння перададзена жыхарам шэлтэра можа і невялікая, але вельмі важная.

Слухайце рэпартаж Яраслава Іванюка



Яўген Скрабутан і Марына Ляшчэўская


Яўген Скрабутан і Марына Ляшчэўская

Беларускі шэлтэр у Беластоку