Беларуская Служба

Палякі набываюць значна больш дарагіх тавараў

20.04.2021 15:33
У 2020 годзе палякі купілі ў два разы больш золата, чым у папярэднія гады.
Auta luksusowe
Auta luksusoweyousang/shutterstock

Выданне Newsweek піша пра даволі нечаканае наступства эпідэміі каранавіруснай інфекцыі ў Польшчы – рост рынку фешэнебельных тавараў. Калі ў іншых краінах жыхары скарацілі пакупкі дарагіх рэчаў, то ў Польшчы назіраецца адваротная тэндэнцыя.

Заможныя палякі набывалі на працягу апошняга года выключна шмат тавараў з сегменту вышэйшай паліцы. Выключэнне – вопратка і абутак, паколькі ўсё яшчэ многія працуюць дыстанцыйна, і на працы не могуць пахваліцца дарагім касцюмам ці шпількамі. Астатнія фешэнебельныя тавары карысталіся попытам – дамы, аўтамабілі, золата, а нават віно. Напрыклад, у 2020 годзе палякі купілі ў два разы больш золата, чым у папярэднія гады, нягледзячы на тое, што гэты каштоўны метал падаражэў на 30%.

У чым прычына? Па-першае, у Польшчы эканоміка адносна мала пацярпела ад пандэміі, на фоне іншых дзяржаваў. Па-другое, палякі зарабляюць усё больш, расце колькасць багатых людзей. Пры гэтым магчымасці выдаткоўваць грошы значна скараціліся – не працуюць рэстараны, клубы, зачыненыя гатэлі. Можна, праўда, паехаць адпачыць за мяжу, але ўнутры краіны пакуль не. Акрамя таго, заможныя кліенты ўсё менш ахвотна трымаюць свае ашчаднасці ў банках, паколькі працэнты на тэрміновых укладах значна ўпалі. Таму тыя, у каго ёсць свабодныя грошы, укладвае іх часта ў золата або нерухомасць, а нават у бутэлькі віно з модных вінных склепаў. Набыццё такога віно – гэта не шаленства, а добрая інвестыцыя. Калекцыянеры плацяць за бутэльку ад тысячы да некалькіх дзясяткаў тысяч злотых. І з часам яго каштоўнасць расце.

нг